Мікола Старчанка


Зярняткі сваркі


Зярняты сваркі… Хто іх сее?
Якая глеба іх прымае?
Якое сонца ўсходы грэе
І ўраджай той хто збірае?
Нядобрыя іх сеюць людзі,
Каб атруціць чужыя душы,
Бо ведаюць, што плётка будзе,
Нібы гадзюка, лезці ў вушы.
І вось ужо канфлікта поле
Ахвяры плёткі ўсцілаюць,
Сумненні ўперамешку з болем
На гэтым полі прарастаюць.
І падазронасці праменні
Гуляюць на ўсходах коса,
І халадзеюць на сумленні
Буйныя недавер’я росы.
Адчай, пакуты, боль і слёзы
Людскія плёткі нараджаюць,
Разлад, інфаркты, ломка лёсаў
Той шчодры ўраджай збіраюць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *