Дзіцячая радасць — у цяжкасць?


На працягу трох гадоў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях” рэгулюе важнейшыя пытанні гэтых сем’яў. Да работы з дзецьмі і бацькамі прыцягнуты многія спецыялісты. Як абстаяць справы з яго рэалізацыяй, расказалі:

дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра  В. Л. Іванюценка:

– У цэнтры за мінулы год пабывала 57 дзяцей, з іх адабраных дзяцей у адпаведнасці з Дэкрэтам №18 – 28. Сярэдняя напаўняльнасць Барысаўшчанскага прытулка склала 11 дзяцей. У цэлым утрыманне дзіцяці разлічваецца па чатырох узроставых групах: 3-6 гадоў – 145 тысяч 800 рублёў; 7-10 – 182 тысячы 860 рублёў; 11-13 – 192 тысячы 470 рублёў; 14-17 гадоў – 201 тысяча 440 рублёў.

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкома А.С. Содаль:

– Па стану на 1 красавіка 2010 года ў неспрыяльным становішчы знаходзіцца 146 дзяцей з 74 сем’яў. За час дзеяння Дэкрэта № 18 у бюджэт раёна абавязаныя асобы вярнулі 333 мільёны 471 тысячу рублёў (39,5 працэнта ад агульнай сумы запазычанасці). У мінулым годзе на гэтую дату выплачаная сума склала 188 мільён 521 тысячу рублёў – гэта 33,4 працэнта.

Між тым, сітуацыя не павінна станавіцца цяжарам для бацькоў, якія вырашылі аднавіць сям’ю і вярнуць дзяцей. Канешне, выплачваць даўгі і выхоўваць дзіця было б вельмі складана. Таму, кіруючыся галоўнай накіроўваючай – аднаўленнем сям’і, дзяржава ідзе насустрач аступіўшымся, прапаноўваючы зняць даўгі, але пры ўмове стварэння імі адпаведных умоў для пражывання дзяцей і ўсведамлення таго, што дзіця павінна выхоўвацца ў сям’і. Пры гэтым даўгі за камунальныя паслугі спісаны быць не могуць: гэта не прадугледжана заканадаўствам.


Падрыхтавала Клаўдзія Босак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *