Шчасце быць маці


Такой шчырай, адкрытай усмешкай вітае маці, падхапіўшы на рукі дачушку. Віялета самая малодшая з 9 прыёмных дзяцей Людмілы Барысаўны Рабянок. На радасць добра жывецца гэтай вялікай сям’і.

Дзякуючы клопатам дзяржавы справілі яны ў снежні мінулага года наваселле ў двухпавярховым катэджы па вуліцы Калініна г. Хойнікі. Людміла Барысаўна шчаслівая дзецьмі, пастаянным клопатам аб іх. Як сама гаворыць: “Я не магу інакш. Ні адной мінуты свайго жыцця не ўяўляю без дзяцей. З імі, здаецца, маладзею, у турботах аб іх – адпачываю. Я заўсёды хацела мець сваю мнагадзетную сям’ю. Мая запаветная мара з дапамогай дзяржавы, усіх добрых людзей, якія дапамагалі, ажыццявілася – я самая шчаслівая”.

А дзеці шчаслівыя бязмежнай увагай і цеплынёй мацярынскай. Яны адчуваюць сябе патрэбнымі, тут лічацца з іх думкамі, пачуццямі, імкненнямі. У іх ёсць дом і самы важны чалавек у жыцці – мама Люда. 


 Ірына ЛУКАШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *