Крыху трэба пачакаць


Аб тым, якія работы плануецца правесці ў магазінах, размешчаных на плошчы Леніна, расказвае галоўны інжынер Хойніцкага райспажыўтаварыства І.В. БОНДАР.

– Падрадчыкамі на рэканструкцыі гандлёвага комплексу па вуліцы Савецкай, 93, у які ўваходзяць магазіны “Цэнтральны”, “Галантэрэя”, “Кніжны”, кулінарыя “Гаспадынька”,  з’яўляюцца гомельскія будаўнічыя арганізацыі ПУП “Каапраммантажналадка” і ПВУП “Авал”. Фінансаванне ўсіх работ ажыццяўляецца з інавацыйнага фонду Белкаапсаюза.

Зараз вядзецца распрацоўка неабходнай праектна-каштарыснай дакументацыі.

На гэтым аб’екце прадугледжана замена вокнаў, дзвярэй, дах будзе пакрыты металачарапіцай, фасад уцеплены. Унутраная аддзелка прадугледжвае рамонт столі, падлогі, сцен. Таксама будуць заменены каналізацыйныя сеткі, водаправод, сістэма ацяплення, устаноўлена энергазберагаючае асвятленне і абсталявана сістэма пажарнай сігналізацыі. І, канешне, у абноўленым комплексе з’явіцца новае тэхналагічнае абсталяванне.

У магазіне “Цэнтральны” для зручнасці пакупнікоў  павялічацца гандлёвыя плошчы за кошт складскіх памяшканняў. Пашырэнне  плошчы магазіна дазволіць павялічыць асартымент тавараў. Склады  будуць перанесены ў двор, дзе  будзе добраўпарадкоўвацца тэрыторыя і пад’язныя шляхі, аздоблена падсветка.

Каб патэнцыяльныя пакупнікі не хваляваліся, запэўню, што ўсе гэтыя магазіны гандлёвага комплексу застануцца на сваіх месцах і ў жніўні з радасцю расчыняць свае дзверы для наведвальнікаў. Засталося крыху пачакаць.


Запісала Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *