Падарункі да свята


Сумеснае святочнае мерапрыемства, прысвечанае Вялікдню, арганізавалі царква хрысціян веры Евангельскай “Благодать” і раённая арганізацыя інвалідаў.


На яго былі запрошаны сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Адкрыў сустрэчу пастар царквы Р.І. Голяк. Міні-спектакль на велікодную тэматыку падрыхтавалі дзеці, якія наведваюць нядзельную школу царквы “Благодать” у в. Стралічава. А Яўгеній Харошка парадаваў прысутных чытаннем верша.

55 дзяцей, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, атрымалі ў падарунак пасылкі ад англійскіх равеснікаў. Штогод такія падарункі прыходзяць у раён дзякуючы міжнароднай арганізацыі “Самарыцянскі кашалёк”. Яшчэ 20 дзяцей, якія не змаглі наведаць мерапрыемства, атрымаюць велікодныя пасылкі на даму.


Ірына Новікава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *