«Фішкі» хойніцкіх вяселляў

Тэрыторыя моладзі

IMG_0422ЛЮБОЕ ВЯСЕЛЛЕ, НЕЗАЛЕЖНА АД БЮДЖЭТУ І ІНШЫХ СКЛАДАЮЧЫХ, МОЖНА ЗРАБІЦЬ АРЫГІНАЛЬНЫМ. І Ў АПОШНІ ЧАС ХАЙНІЧАНЕ ДАКАЗВАЮЦЬ ГЭТА ЎСЁ ЧАСЦЕЙ. ЯНЫ ЗМЯНЯЮЦЬ СЦЭНАРЫЙ – ПАШЫРАЮЦЬ ТРАДЫЦЫЙНЫ ПЛАН ВЯСЕЛЛЯ, ДАДАЮЦЬ СВЯТУ РОЗНЫЯ «ІЗЮМІНКІ». МАЛАДАЖОНАМ ХОЧАЦЦА ЎВАСОБІЦЬ СВАЕ САМЫЯ СМЕЛЫЯ ЗАДУМЫ, УНЕСЦІ ВА ЎРАЧЫСТАСЦЬ ЭЛЕМЕНТЫ УНІКАЛЬНАСЦІ АБО, ЯК ЦЯПЕР КАЖУЦЬ, «ФІШКІ», ПА ЯКІХ ПОТЫМ БУДУЦЬ УСПАМІНАЦЬ ДЗЕНЬ РЭГІСТРАЦЫІ ІХ ШЛЮБУ.
МЫ ПРАПАНУЕМ АГЛЯД ЦІКАВЫХ РАШЭННЯЎ У АРГАНІЗАЦЫІ ВЯСЕЛЛЯЎ У НАШЫМ ГОРАДЗЕ.

КАЛЯРОВЫ ДЫМ І ДРЭС-КОД ДЛЯ ГАСЦЕЙ

Каляровы дым – адносна новы вясельны трэнд. Ён не таксічны, без паху, глядзіцца вельмі эфектна і прыгожа, просты ва ўжыванні. Адной дымавой шашкі хапае на дваццаць пяць-трыццаць секунд, што дазваляе фатографу зрабіць у гэты момант некалькі даволі прыгожых фота. Сапраўднае захапленне гасцям гарантавана, і асабліва яркія эмоцыі – на тварах дзяцей. Аня і Жэня Кліменка куплялі каляровы дым у Гомелі, адзін «факел» абышоўся ім каля пяцідзесяці тысяч рублёў. Вось як цудоўна выглядае гэта на фота.

jAo7_kr_3SkАкрамя таго, фішкай вяселля гэтай абаяльнай і пазітыўнай пары было свята ў адным насычана сінім колеры і дрэс-код для гасцей. Яны папрасілі, каб у кожнага запрошанага прысутнічаў ва ўборы сапфіравы колер, і ўсе родныя і сябры выканалі гэтую ўмову. Атрымалася вельмі эфектна, пры тым што зала рэстарана была аформлена адпаведна. Варта адзначыць, што аднакаляровы дызайн на вяселлях у нашым горадзе – з’ява цяпер частая. Чырвоныя, зялёныя, жоўтыя, блакітныя, ружовыя – ідэі самыя розныя.
Арыгінальныя сёння і ўпры-гожванні на вясельным картэжы: да прыкладу, шляпы-цыліндры, бабачкі ў жаніха і вялікія пунсовыя губы – на аўто нявесты.

СЯБРОЎКІ НЯВЕСТЫ Ў ПАДОБНЫХ УБОРАХ І БРОШКА-БУКЕТ

fxPzXm5TpIoУ святле вясельнай моды сяброўкі нявесты апранаюцца ў загадзя ўзгодненым «фармаце»: гэта ўборы аднолькавых або, на альтэрнатыўны выпадак, гарманіруючых каляровых гам і мадэльнага крою. На Захадзе падобны строгі дрэс-код ужо даўно стаў непарушнай традыцыяй, у нас – укараняецца паступова. У Хойніках, наколькі нам вядома, такое вяселле было толькі адно – у Ані і Сашы Брыцько. Сяброўкі нявесты былі апрануты ў доўгія ізумрудныя сукенкі, а ў юнакоў былі зялёныя элегантныя «бабачкі». Такім чынам, вясельная світа выглядала шыкоўна. Арыгінальныя ўборы шыла маці нявесты, якая працуе швачкай-закройшчыцай. Да таго ж, у дзяўчат былі аднолькавыя букецікі і кветкавыя вянкі на галаве.

iWs-Ta3nyScЯшчэ на вяселлі былі хлопчык і дзяўчынка, апранутыя быццам маленькія жаніх і нявеста, сімвалізавалі маладажонаў у дзяцінстве. Яны суправаджалі сямейную пару ў аддзеле ЗАГС – гэта было вельмі міла.
«Ізюмінкай» стаў і незвычайны бліскучы букет нявесты, які рабілі на заказ у горадзе Уфа (заказвалі праз Інтэрнэт). Ён складаўся з эксклюзіўных брошак, якія звычайна прышпільваюць на адзенне. Выглядае сапраўды раскошна.

АБ’ЁМНЫЯ ЛІТАРЫ, ВУСЫ І ВУСНЫ, А ТАКСАМА ВЯСЕЛЬНЫ КЛІП

Розныя аб’ёмныя літары і лічбы, якія складаюць даты шлюбу, імёны, прозвішчы або ключавыя словы, да прыкладу, «любоў», «сям’я», цяпер часта выкарыстоўваюцца ў вясельным афармленні. У святочны дзень яны служаць выдатным рэквізітам для фотасесіі, а пасля іх можна выкарыстоўваць у якасці стыльнай дэталі ў інтэр’еры. Таня і Руслан Чэкан заказвалі напісанне прозвішча ў сталіцы. Год назад гэта паслуга каштавала крыху больш за сто тысяч рублёў.

Руслан и Татьяна (435)Наогул са звычайнай фотасесіі з гасцямі яны зрабілі вясёлы спектакль (варта адзначыць, што так зараз робяць многія хойніцкія маладажоны). Жаніх, нявеста і іншыя ўдзельнікі свята выкарыстоўвалі вясёлы «інвентар», каб надаць свайму вобразу ноткі гумару. Яны прымяралі стыльныя рэтра-вусы, акуляры ў выглядзе сэрцаў або зорак, яркія вусны, аблокі з жартаўлівымі надпісамі і іншую цікавую фотабутафорыю. Набыць усе гэтыя атрыбуты можна ў спецыялізаваных магазінах ці праз Інтэрнэт, але крэатыўныя і творчыя Таня і Руслан вырашалі вырабіць іх сваімі рукамі і, ведаеце, атрымалася цудоўна.

IMG_9394Яшчэ адной адметнасцю іх вяселля сталі здымкі кліпа. Не традыцыйнага відэа (падрабязнай версіі вяселля на дзве гадзіны), хаця яно таксама было, а менавіта кліпа, які распавядае пра лепшыя моманты шчаслівага дня ў трох-пяці хвілінах. Асноўная частка яго была знята ў гарадскім парку, дзе госці, кажучы маладзёжным слэнгам, адрываліся па поўнай пад музыку.
Да слова, у новаспечаных мужа і жонкі было два вяселлі, другое правялі ў Нясвіжы. Там у іх была крэатыўная фотасесія, выязная цырымонія і рамантычная прагулка па замку Радзівілаў.

МІМ НА ВЯСЕЛЬНАЙ ФОТАСЕСІІ

q3ENEIYNlZUЧароўныя Інга і Сяргей Пінчук запрасілі на сваю вясельную фотасесію міма. Ён не толькі ўпрыгожваў здымкі, але і пускаў мыльныя пузыры, весяліў гасцей. А яшчэ ўручыў маладым рамку з белым лістом, на якім папрасіў пакінуць адпячаткі пальцаў. Унізу паперы знаходзіўся сімвалічны надпіс – «часцінка шчасця». Гэты душэўны падарунак доўга будзе нагадваць мужу і жонцы аб іх шчаслівым дні вяселля.

ВЫЯЗНАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ Ў МУЗЕІ СА СКРЫПАЧОМ

034_4900 рубУ амерыканскіх фільмах часта можна бачыць, як на вяселлі бацька вядзе нявесту да алтара, дзе яе чакае жаніх. Кранальную традыцыю перанялі хайнічане, а менавіта Віка і Саша Коваль. Дарэчы, гэта першая пара ў нашым раёне, якая рэгістравала шлюб па-за межамі аддзела ЗАГС – у раённым краязнаўчым музеі. Выязная цырымонія была аформлена ў пяшчотна-персікавым колеры.
Урачыстасць упрыго-жыў саліруючы скрыпач. Маладыя пад чароўныя гукі скрыпкі рэгістравалі свой шлюб, прамаўлялі абяцанне вернасці і любові. Усё было вытанчана і незвычайна прыгожа.

Падрыхтавала Наталля ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *