Мадэрнізацыя магазінаў


Пачалася рэканструкцыя закусачнай “Надзейка”, што непадалёку ад аўтастанцыі. Рамантуецца дах, уцяпляецца будынак, мяняюцца вокны на шклопакеты, сістэма ацяплення.

Як расказаў галоўны інжынер райспажыўтаварыства І.В. Бондар, будзе закуплена сучаснае гандлёва-тэхналагічнае абсталяванне. Гэта дазволіць зрабіць больш разнастайным асартымент тавараў. Таксама будзе арганізавана гарачае харчаванне. Летам каля закусачнай установяць столікі для вынаснога гандлю. Пасля рамонту закусачнай яе назва будзе зменена.

Вядзецца мадэрнізацыя магазінаў “Дарожны” і “Тавары для дома”. Там запланаваны ўнутраны і знешні касметычны рамонт з заменай вокнаў і дзвярэй, гандлёва-тэхналагічнага абсталявання, павялічыцца колькасць халадзільнага абсталявання. Магазін “Дарожны” будзе пераабсталяваны на самаабслугоўванне, павялічыцца колькасць і асартымент тавараў.


Запісала Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *