Вярнуліся з дыпломамі

Спорт

У праграме спартакіяды вобласці сярод устаноў прафтэхадукацыі ў г. Калінкавічы адбыліся спаборніцтвы па баскетболу і валейболу. Сярод дзевяці каманд-удзельніц бліскучую перамогу атрымалі спартсмены нашага прафесійна-тэхнічнага вучылішча. Дамоў вярнуліся з дыпломамі за першае месца па валейболу і трэцяе – па баскетболу.

Вялікі асабісты ўклад у перамогу ўнеслі навучэнцы А. Шароў, В. Васюк, Д. Лук’яненка, П. Валяваты, А. Лук’яненка, Я. Шугаеў, М. Паўленка, Ю. Краўчанка, В. Маркін, М. Беразняцкі, А. Літвінаў. Бясспрэчная заслуга ў гэтым іх трэнераў П. Васіленкі і П. Турскага (на здымку ён уверсе трэці злева направа са сваімі выхаванцамі).


С. БОЙДАК,
кіраўнік фізічнага выхавання ДПТВ-183.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *