Медалі ветэранам


У сувязі са святкаванннем 65-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў раёне пачалося ўручэнне юбілейных медалёў . У спісе ўзнагароджваемых 246 чалавек: удзельнікі і інваліды вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, працаўнікі тылу.

19 красавіка раённы ваенны камісар І.Д. Ніслоўскі і намеснік старшыні райвыканкома А.У. Машэўскі ўручылі медаль і падарунак ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Сцяпану Іванавічу Махамету.


Наталля Чэкан.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *