Палова шляху пройдзена

Сельское хозяйство

Працягваюцца работы па ўзвядзенню жывёлагадоўчага комплексу на 600 галоў на Храпкаўскай малочнатаварнай ферме КУП “Аравічы”.


Агульны кошт гэтага аб’екта – 9040 мільёнаў рублёў. На сённяшні дзень арганізацыямі-падрадчыкамі выканана работ на суму 4790 мільёнаў – большая палова запланаванага. У 2010 годзе будаўнікам неабходна асвоіць яшчэ 3 мільярды рублёў. Ужо вызначаны пускавыя комплексы, якія павінны ўступіць у строй у чацвёртым квартале бягучага года. Гэта 2 кароўнікі, воданапорная вежа, пункт электразабеспячэння, бетонныя выгульныя пляцоўкі, сянажныя траншэі, даільна-малочны блок, гноесховішчы і выграбы, агароджа, асфальтавыя і бетонныя праезды.

Работы вядуць спецыялісты мазырскіх будаўнічых ПМК-106, УМ-58, ПМК-48 (электрыкі) і ПМК-50 (сантэхнічныя работы). Вялікі аб’ём работ выконваюць і работнікі Хойніцкай ПМК. Яны займаюцца будаўніцтвам даільна-малочнага блока, бетаніраваннем падлогі ў кароўніку № 1 і пляцоўкі для выгулу жывёлы, устройствам бетонных праездаў і ўстаноўкай агароджы.  

Як адзначыў дырэктар Хойніцкай ПМК Юрый Анатольевіч Краўцоў, работы вядуцца ў адпаведнасці з графікам і пры ўмове дастатковага і своечасовага фінансавання комплекс уступіць у лік дзеючых у намечаны тэрмін – першае паўгоддзе 2011 года.


Віктар МІХАЙЛАЎ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *