За бяспеку на дарогах

Образование

На працягу тыдня ў дзяржаўнай гімназіі г. Хойнікі праводзілася акцыя пад такой назвай.


У рамках яе прайшлі тэматычныя класныя гадзіны, пазакласныя мерапрыемствы, конкурс тэматычных плакатаў. А у суботу гімназісты прынялі ўдзел у велазаездзе “Будзь уважлівым на дарозе!”, дзе змаглі паспаборнічаць за званне самых хуткіх.


Адметна, што навучэнцы таксама адлюстравалі сваю зацікаўленасць да праблемы бяспечных паводзін на дарогах у сваіх сачыненнях і вершах.


Ксенія  ІВАНОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *