Мы не згодны!


Зварот да адміністратара апазіцыйнага сайта «Беларускі партызан».


Мне нядаўна стала вядома аб з’яўленні  вашага сайта “Беларускі партызан” (заснавальнікам якога з’яўляецца апазіцыя). Такая назва мяне, як былога партызана, крайне ўсхвалявала,  устрывожыла. Апазіцыянеры, відаць, не ўнікалі ў сэнс і вызначэнне слова “партызан”, яго значнасць. Растлумачу, што партызан – гэта член партызанскай арганізацыі, якая дзейнічала ў тыле ворага.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны я быў членам такой арганізацыі, якая вяла актыўную барацьбу ў тыле ворага супраць велізарнага зла – фашызма і тых, хто прыслужваў фашыстам і расстрэльваў сваіх жа суайчыннікаў.

Асабіста на маім рахунку і Івана Якаўлевіча Макаранкі (камсамольцаў) па адной аўтамашыне немцаў, падарваных супрацьтанкавымі гранатамі, за што былі ўзнагароджаны медалямі. Партызаны выводзілі са строю варожыя чыгуначныя саставы, расстрэльвалі ідучыя па дарогах аўтамабілі, падрывалі чыгуначнае палатно, сумесна з даватарцамі ўдзельнічалі ў вызваленні раёна, у разгроме 2-й мінамётнай варожай дывізіі, ідучай у г. Хойнікі на дапамогу фашысцкаму гарнізону. Так мы дапамагалі Чырвонай Арміі наблізіць вялікую радасць народа – Перамогу над фашызмам.

Дазвольце, спадары апазіцыянеры, запытаць у вас, супраць каго вы накіроўваеце вастрыё кінжала пад імем “Беларускі партызан”? Супраць Прэзідэнта, Улады, палітыку якіх падтрымлівае большасць народа нашай краіны? Значыць, вашы дзеянні накіраваны супраць беларускага народа! Не толькі народу, але і вам вядома, што гэта наш Прэзідэнт сваім вялікім намаганнем, напорыстасцю, стараннем выратаваў на плыву нашу лодку – сінявокую Беларусь ад рознага роду пазнякоўшчыны, шушкевічшчыны і іншыях апазіцыянераў, не дае ёй пайсці на дно. Бяру смеласць вас прасіць змяніць назву сайта, не зневажаць партызан Вялікай Айчыннай вайны, не раскачваць лодку, у якой плывеце, таму што будзеце выплюхнуты хваляй народнага гневу.    


Ад імя партызан Хойнікшчыны, удзельнікаў вайны Скрыпчанка Міхаіл Савельевіч,
старшыня раённай ветэранскай арганізацыі, член Камуністычнай партыі Беларусі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *