Да 30-годдзя з дня чарнобыльскай аварыі

Пад знакам Чарнобыля

chernobl_reaktorАдбылося другое пасяджэнне раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню мерапрыемстваў, прымеркаваных да 30-й гадавіны з дня катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Разгледжаны праект праграмы і рабочы план.

Па словах старшыні райвыканкама А.І. Цітка, хвалююць на сённяшні дзень нізкія тэмпы па падрыхтоўцы да адкрыцця ў будучым красавіку скверу ў мікрараёне «Юбілейны». Пляцоўка пад яго не засыпаецца грунтам. Вырашана ўзяць на кантроль усе самасвалы, якія ёсць у прадпрыемстваў раёна, каб кожны зрабіў па пару рэйсаў. Паралельна неабходна рыхтаваць ужо зараз альтанкі, урны, лавачкі, ліхтары электраасвятлення, насенне траў, каб пасля зімы вывезці ўсё і зманціраваць, пасеяць газон. Паскорыцца трэба і па падрыхтоўцы эскізу па ўдасканальванню помніка Смутку. Колькасць зніклых вёсак павялічылася, усе іх назвы павінны быць нанесены на сцену помніка.
Прагучала прапанова зрабіць уезд на тэрыторыю зон адчужэння і адсялення 25-26 красавіка 2016 года па прынцыпу Радуніцы, без спецыяльных пропускаў, а толькі пасродкам рэгістрацыі ў спецыяльным журнале.

Абмяркоўваліся таксама нюансы прыезду гасцей, іх рэгістрацыя, рассяленне; удакладненне спісаў ліквідатараў па напрамках дзейнасці, прадстаўленне іх да памятных узнагарод; падрыхтоўка тэматычных буклетаў; пашырэнне спецыяльнай экспазіцыі ў раённым краязнаўчым музеі, культурна-масавыя мерапрыемствы і інш.
Наступнае пасяджэнне запланавана на 20 снежня.

Ірына ЛУКАШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *