Запалілі касцёр дабрыні


У СШ № 3 г. Хойнікі прайшоў раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу піянерскіх агітацыйных брыгад “Запалі касцёр дабрыні”.  Удзел у ім прынялі 12 каманд навучальных устаноў раёна, састаў якіх складаўся  не толькі з піянераў, але і іх пераемнікаў – акцябрат.

Як адзначыла старшыня журы, дырэктар цэнтра творчасці дзяцей і юнацтва Н.А. Бордак, усе каманды вызначыліся сваім адметным стылем і разнастайнасцю выкарыстоўваемых жанраў. Арыгінальнасцю і артыстызмам асабліва ўразілі вучні Стралічаўскай і Паселіцкай школ. Прыемна і тое, што ўсе ўдзельнікі аказаліся нераўнадушнымі да тэмы “65 год Вялікай Перамогі”.

Найбольшую колькасць балаў набралі каманды дзяржаўнай гімназіі, Паселіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і Стралічаўскай СШ. Пераможцамі ў намінацыях сталі: “Цвярдзей крок, піянерыя” – СШ № 3, Судкоўская і Віцьеўская школы; “65 год Вялікай Перамогі” – Стралічаўская і Казялужская сярэднія школы, СШ № 2 ; “Піянерыя сёння – 20 год БРПА” – Глінішчанская і Велікаборская СШ.

Каманда Стралічаўскай сярэдняй школы прадставіць раён на абласным этапе аналагічнага рэспубліканскага агляду-конкурсу.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *