Дарога не любіць няўважлівых

Образование

У дзяржаўнай гімназіі г. Хойнікі праводзіцца шэраг пазакласных мерапрыемстваў, прысвечаных бяспецы дарожнага руху. Нядаўна прайшоў конкурс сачыненняў на тэму “Бяспека на дарозе”. Вытрымкі з аднаго з іх прапануем увазе чытачоў.

– Што самае галоўнае ў бяспецы дарожнага руху? Чалавечае жыццё. Бацькі падарылі нам жыццё, а мы павінны берагчы яго. Самыя першыя ўрокі па дарожнаму руху далі мне мае бацькі. Потым гэтаму вучылі ў дзіцячым садзе. Памятаю, што наша выхавальніца пастаянна старалася звяртаць увагу малышоў на правілы пераходу праезнай часткі, паводзіны на грамадскіх прыпынках, тлумачыла значэнне дарожных знакаў.

Кожны год у нашай краіне будуюцца аўтамабільныя дарогі, выпускаецца вялікая колькасць тралейбусаў, аўтобусаў, аўтамабіляў. Высокія хуткасці і велізарны рух патрабуюць ад пешаходаў і вадзіцеляў вялікай увагі. Цана памылкі не проста “двойка”, а страчанае здароўе і нават жыццё.

Вельмі важна развіваць пачуццё адказнасці за свае паводзіны на вуліцы. Мне здаецца, патрэбны спецыяльныя падручнікі, дадатковыя ўрокі, дзіцячыя праграмы на тэлебачанні, навучаючыя паводзінам на дарогах.

Мне хацелася б напомніць дарослым, якія знаходзяцца за рулём, што, убачыўшы дзяцей на дарозе, ім трэба быць гранічна ўважлівымі, бо мы, дзеці, паводзім сябе часам непрадказальна. Мы хочам, каб вадзіцелі паважалі нас як дарослых удзельнікаў руху.

Зараз я вучуся ў гімназіі. Мы пасталелі і больш сур’ёзна адносімся да таго, што называецца “правілы дарожнага руху”. Ва ўсіх нас ёсць мары аб будучым, і трэба дакладна разумець, што мінута няўвагі, рассеянасці на дарозе ўсё можа перакрэсліць. Таму не толькі мы самі павінны быць уважлівымі і асцярожнымі, але пастарацца дапамагчы тым, хто яшчэ не задумаўся, што наша здароўе, жыццё, будучае залжаць перш за ўсё ад нас саміх. Беражыце сябе!


Дзмітрый КАЗАДОЙ,
навучэнец 9 “В” класа гімназіі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *