«Выратуем! Захаваем! Створым!»


Такую назву носіць абласная маладзёжная акцыя.


У рамках першага яе этапу ў нашым раёне прайшоў маладзёжны суботнік па ўборцы ляснога масіву насупраць кансервавага завода. Прадстаўнікі працуючай моладзі з ліку актывістаў БРСМ райвыканкома, райспажыўтаварыства, лясгаса, ДЭУ-155, ДБУ-23, фабрыкі мастацкіх вырабаў і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ачышчалі тэрыторыю ляснога масіву ад адходаў бытавога смецця і сухога галля.


Таксама моладзь плануе правесці добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый і пасадку дрэў.


І. ПАНЧАНКА,
начальнік аддзела па справах
моладзі райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *