Лік дабрачынных спраў множыцца


ПУП “Палескія сыры” ў нашым раёне мае рэпутацыю не толькі перадавога прадпрыемства – яго калектыў аказвае пастаянную бязвыплатную дапамогу тым  арганізацыям і ўстановам,  якія маюць у гэтым большую патрэбу. І з цягам часу спісак адрасоў дабрачыннасці папаўняецца.

Днямі дырэктар прадпрыемства Г.В. Бондар і інжынер па якасці Г.А. Вяргейчык з дабрачыннай місіяй наведалі Барысаўшчанскую бібліятэку. Яны ўручылі яе загадчыцы Н.У. Сцішанок дывановую дарожку і прайгравальнік- DVD “Гарызонт”.

А перад гэтым прадпрыемства спансіравала хакейную зборную нашага раёна, закупіўшы клюшкі. Дапамога ўручалася Віцьеўскай школе – туды даставілі фасадную фарбу, рубероід, цэмент. Матэрыялы для рамонту паступілі і ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, які знаходзіцца ў вёсцы Барысаўшчына.

На здымку: злева направа  Г.В. Бондар, Н.У. Сцішанок, Г.А. Вяргейчык у момант уручэння дапамогі .


Фота Клаўдзіі МІКАЛАЕВАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *