Сталовая «Світанак»: якасная ежа на любы густ

Гандаль і абслугоўванне

IMG_6913Абслужыць як мага ветлівей, задаволіць густ – менавіта так стараецца выконваць сваю справу калектыў сталовай «Світанак» унітарнага прадпрыемства «Гандлёвы дом «Малочны карунак», якая размешчана ў адміністрацыйным памяшканні Палескага вытворчага ўчастка ААТ «Мілкавіта» па вул. Жукава, 1, г. Хойнікі. Вось чаму тут прывыклі абедаць не толькі працаўнікі гэтага прадпрыемства, але і многія іншыя з розных устаноў і арганізацый нашага горада. Акрамя гэтага, тут бяруць на сябе клопат пра пачастункі на стале ў час вясельных урачыстасцей і іншых свят і вечарынак.

image– Канешне, галоўнай фігурай у нашым невялікім зладжаным калектыве з сямі чалавек з’яўляецца повар, – расказвае загадчыца вытворчасці сталовай Наталля Паўлаўна Курожка. – Старая прымаўка гаворыць «Добры повар каштуе доктара». Повар – гэта асаблівая прафесія, якая патрабуе творчага і крэатыўнага падыходу. Вельмі важна валодаць вялікай цярплівасцю і вытрымкай, стараннасцю і акуратнасцю. На стале ў нашых повараў Кацярыны Васільеўны Катляровай, якая працуе з пачатку адкрыцця сталовай на «Палескіх сырах», і Ніны Станіславаўны Ярмоленка заўсёды чысціня і парадак, у сваім працоўным арсенале яны маюць увесь посуд для прыгатавання страў, у кожнай рэчы ёсць сваё строга вызначанае месца, пагэтаму ўсё неабходнае пад рукой.
Вялікі стаж у якасці кандытара мае Галіна Паўлаўна Карабут, сярод яе вырабаў вялікай папулярнасцю карыстаюцца грыбкі па-хойніцку, пячэнне заварное, булачкі са згушчаным малаком.

IMG_6911Кандытарскія вырабы прадаюцца ў буфеце сталовай, прапануе іх наведвальнікам буфетчыца Таццяна Уладзіміраўна Лабада. Тут жа вітрына з вырабамі ПВУ ААТ «Мілкавіта», якія ахвотна набываюць наведвальнікі. І, канешне ж, доля працы ляжыць на кухонных рабочых Вользе Андрэеўне Сачанка і яе нявестцы Людміле Уладзіміраўне Сачанка, яна, дарэчы, мнагадзетная маці, выхоўвае чатырох дзяцей – увішная і дома, і на працы.

IMG_6892Што да меню, то яно, без перабольшвання, можа задаволіць запыты самых вытанчаных гурманаў. А ўсё таму, што распрацоўвалася з улікам інтарэсаў шырокага кола кліентаў. Напрыклад, прапануецца штодзень да 12 відаў салатаў – з сырой і варанай гародніны, некалькі сартоў з марской капусты, што вельмі карысна для здароўя чалавека. Асобна трэба адзначыць тое, што сталовая «Світанак» – адзіная кропка грамадскага харчавання ў нашым горадзе, дзе ўстаноўлена лінія раздачы салатаў з ахалоджваннем. Прыемна ўражваюць і цэны – кошт абеду складае ў сярэднім 25-30 тысяч рублёў.
Час не стаіць на месцы. Вось і тут, імкнучыся ісці ў нагу з ім, карэкціруюць як само меню, так і дызайн сталовай. Заменены мэбля, дзверы і аконныя блокі, тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне.

IMG_6907У выніку і вытворчая дзейнасць выглядае нядрэнна. Штомесячны тавараабарот сталовай складае 130 мільёнаў рублёў, асобна буфетам – 110 мільёнаў рублёў. Так што цяперашняя сталовая «Світанак» – гэта не толькі якасная ежа на любы густ, а месца, дзе прыемна правесці вольны час.

Клаўдзія БОСАК.
Фота Алены СМУСЯНОК.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *