Мікола Старчанка


Партызанская крынічка


Не часта ў лясны масіў,
Дзе б’е з зямлі даўно крынічка,
Збіраецца людскі актыў,
Які прывозіць электрычка.
Прайшло нямала ўжо гадоў,
Калі вайны гарэлі раны,
Сюды, як быццам бы дамоў,
Сабралісь разам ветэраны.
І гаварылі ўсе яны,
І часта, часта ўспаміналі
Усіх, хто не прыйшоў з вайны,
Каго дачасна пахавалі.
Хто перамогу святкаваў
І адышоў у нябыт нядаўна,
І кожны з іх успамінаў…
Цякла гаворка ціха, плаўна.
Сядзяць, гамоняць дружбакі,
Як іх рады ўсё радзеюць,
Бягуць з крынічкі раўчукі,
Над імі пчолкі ціха млеюць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *