Мікола Старчанка


Скарынка хлеба


У блакадным Ленінградзе
Смерць не ведала бяды,
У вялізнай аграмадзе
Яе бачылі сляды.
Ад галоднай смерці дзеці
Паміралі незнарок,
Ім было ўбраннем вецце,
Што прыносіў тапалёк.
А блакадная палучка
Лёгкавеснага пайка
Была чорнай, як анучка,
Нібы ручка ад кійка.
І скарынку тую людзі
Называлі ўсё ж святой.
Мы ніколі не забудзем,
Здымем шапку перад ёй.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *