Мікола Старчанка


Ніколі памяці не здраджу


Я не забуду той вайны,
Яна ў маё прыйшла маленства,
Як нечаканае шаленства,
Маёй няма ў тым віны.
Я інвалідам стаў вайны,
З тых пор нашу сваю адзнаку,
Не раз і я адчайна плакаў
І бачыў радасныя сны.
Ніколі памяці сваёй
І болі я сваёй не здраджу,
Калі ашчэр ракетны бачу
Я ў краіне ў якой.
О, людзі! О, кіраўнікі!
Калі забудзем мы гарматы?
Навошта нам людскія страты?
Няўжо нам гора на вякі?!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *