Марына Валасюк


Салаўі


Раніца. Шчэбет птушыны
Будзіць з усходам мяне.
Яблынька маша галінай,
Цягне з-пад коўдры, заве.
Сёння дзянёк незвычайны:
З ранку пяюць салаўі!
Пошчакам гучным адчайным
Сонейка з ложка ўзнялі.
Песня птушыная льецца
Шырыцца, поўніць мой двор.
Рэхам сваім адзавецца
Ластавак дружненькі хор.
Ды верабейкі таксама
Хочуць чырыкаць у лад.
Вельмі ж ім слава прынадна,
Званне “ народны спявак”.
Толькі  “спявак” не зважае,
Слава не трэба яму.
Далей натхнёна спявае
Сонцу і небу свайму.
Шле ўрачыстыя гімны
Родным палям і гаям.
Пошчак ліецца нястрымны
Гонарам любым краям.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *