Звязалі жыццё з воінскай справай і не шкадуюць

Экономика

Изображение-652Вул. Камсамольская, 40, г. Хойнікі – гэты адрас знаёмы амаль усім вядомы прызыўнікам нашага і суседняга Брагінскага раёна, таму што там знаходзіцца ваенны камісарыят. А ўзначальвае яго падпалкоўнік Валерый Міхайлавіч Кунец.

Работа ў раённага ваеннага камісара сур’ёзная і адказная, патрабуе многа ўвагі і цярпення. Практычна год Валерый Міхайлавіч працуе на гэтай пасадзе ў Хойніках. Для яго самае складанае – прымаць рашэнні, якія датычаць лёсу чалавека. А такіх сітуацый на самай справе нямала.
Нарадзіўся В.М. Кунец у Будапешце, служыў у танкавых войсках у Гродна, там жа працаваў у кіраванні заходняга аператыўнага камандавання на розных пасадах, затым у Мазырскім раёне старшынёй мабілізацыйнага аддзела ваеннага камісарыяту. Дарэчы, мае трох сыноў.
У ваенным камісарыяце, акрамя мужчын, працуюць і жанчыны, якія па кампетэнтнасці не ўступаюць мужчынам.

Изображение-659Наталля Рудзянок – вядучы спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійнаму забеспячэнню. Заўсёды з усмешкай, прыветлівая да грамадзян – да такога работніка прыемна зайсці на прыём. У яе абавязкі ўваходзіць арганізацыя працы па пенсійнаму забеспячэнню асоб, звольненых з ваеннай службы, і членаў іх сем’яў. У любы дзень могуць выклікаць на работу, бывае цяжка, але Наталля і яе родныя прывыклі да такого няпростага рытму жыцця.

Изображение-682Вядучы спецыяліст групы прызыву Наталля Вяракса, чалавек тут адносна новы, але сваю работу ведае дасканала. У яе кабінеце на кожнага прызыўніка заведзена асабістая справа, яна займаецца выпісваннем павестак, растлумачальнай работай з прызыўнікамі. Работа адказная, але Наталлі прыносіць вялікае задавальненне.

Изображение-708Вялікі стаж работы ў тэхніка Мікалая Калыхана – 14 гадоў аддаў ён ваеннаму камісарыяту. Чым жа ён займаецца? «Чалавек, які ўмее ўсё», – усміхаючыся, так ён кажа пра сябе. Галоўнае, за што адказвае Мікалай Леанідавіч, – гэта эксплуатацыя, рамонт і абслугоўванне тэхнікі.
Усе, з кім мне давялося пагутарыць, людзі з адкрытай душой, якія ведаюць свае абавязкі і добра выконваюць іх. Менавіта дзякуючы такім працавітым людзям і жыве наша незалежная краіна.

Тэкст і фота Вікторыі МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *