Адказнасць усіх і кожнага

Спорт

Ужо 27 год у трэцюю нядзелю мая ў многіх краінах адзначаецца Сусветны дзень памяці людзей, якія памёрлі ад СНІДу. Упершыню гэтая акцыя прайшла ў 1983 годзе ў Сан-Францыска. Тады ў свеце было зарэгістравана толькі некалькі тысяч выпадкаў захворвання. А сёння з ВІЧ жыве больш за 50 мільёнаў чалавек. За час, прайшоўшы ад пачатку эпідэміі, памёрла каля 30 мільёнаў насельніцтва.

На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь выяўлена 10966 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, з іх у Гомельскай вобласці – 5627. Зарэгістравана 1257 лятальных зыходаў сярод ВІЧ-інфіцыраваных. Пераважная колькасць інфіцыраваных – маладыя людзі ва ўзросце ад 20 да 29 год.

Дзень памяці памёршых ад СНІДу дастаткова шырока адзначаецца ва ўсім свеце. Прымеркаваныя да гэтай даты мерапрыемствы праходзяць у самых разнастайных формах. Сталі традыцыйнымі паніхіды, ходы са свечкамі, дабрачынныя, асветніцкія мерапрыемствы, вырабляюцца шматковыя палотны (квіліты), экспазіцыя якіх дае веру ў тое, што памёршыя ад СНІДу не будуць забыты. Запісваюцца імёны на доўгай чырвонай стужцы або на тратуары, як напамінак усім аб каварнай хваробе.

Гэтая эпідэмія прыйшла ва ўсе краіны і гарады, закранула кожнае грамадства і парушыла ўсе межы. Есць нямала месц на планеце, дзе эпідэмія дакранулася да жыцця кожнай сям’і.
На нас ускладзена калектыўная адказнасць – захоўваць памяць аб тых, хто памёр, і памятаць аб патрэбах тых, хто жыве і змагаецца з хваробай. За гісторыямі канкрэтных людзей у розных краінах стаяць адны і тыя ж праблемы – даступнасць рэальнай прафілактыкі і своечасовага лячэння, абарона правоў і сацыяльная справядлівасць. Разуменне і цярпімасць, узаемная падтрымка і салідарнасць – адзіны шлях вырашэння гэтых праблем унутры кожнага грамадства на глабальным узроўні.

Дзень памяці – гэта яшчэ адна магчымасць прадэманстраваць гатоўнасць і жаданне процідзейнічаць далейшаму распаўсюджванню эпідэміі. Гэта напамінак усім аб тым, што ніхто не застрахаваны ад трагедыі ВІЧ. Гэта магчымасць паказаць усім рэальную блізкасць небяспекі і растлумачыць кожнаму, як гэтага пазбегнуць.

Чалавецтва перамагло многія небяспечныя хваробы. Калі-небудзь словы “ВІЧ” і “СНІД” адыйдуць у мінулае. А пакуль нам усім патрэбна навучыцца жыць так, каб не дазволіць вірусу атрымаць перамогу над чалавекам. Дзякуючы асвеце, веданню праўды аб СНІДзе, чуткі, міфы і страхі могуць уступіць месца спачуванню і клопатам.


Па матэрыялах райЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *