Грамадзянін — гэта гучыць горда


Быць грамадзянінам Беларусі – гэта вялікае шчасце і гонар. Беларусам уласцівы любоў да Радзімы, клопат аб яе працвітанні, адказнасць за яе лёс. Разам з тым, кожны з нас упэўнены, што наша жыццё, свабода, правы надзейна абаронены роднай дзяржавай.

У мінулую нядзелю ў Беларусі адзначаўся Дзень Канстытуцыі – адно з важнейшых нацыянальных свят. Напярэдадні ў межах традыцыйнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” па ўсёй краіне прайшлі ўрачыстыя цырымоніі ўручэння пашпартаў. Не стаў выключэннем і наш раён. Арганізатарам святочнага мерапрыемства выступіў раённы камітэт БРСМ.

13 сакавіка ў актавай зале СШ № 3 сабраліся юнакі і дзяўчаты, якім споўнілася 16 год, для атрымання галоўнага дакумента грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстай абстаноўцы пашпарты рабятам уручыла старшыня райсавета дэпутатаў Г.М. Рабінкіна. Маладыя людзі таксама атрымалі блакноты і падарачнае выданне кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, дзе ў даступнай форме выкладзены артыкулы Канстытуцыі нашай краіны.

Юнакоў і дзяўчат павіншавалі і далі наказ на будучае старшыня раённай ветэранскай арганізацыі М.С. Скрыпчанка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 3 Л.І. Півавар і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” М.В. Гапоненка.


Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *