Сусветны дзень аховы працы, які адзначаецца ў красавіку, – не марны дзень. Адначасова гэта і дзень гатоўнасці зрабіць ўсё для прадухілення гібелі, траўміравання і захворванняў людзей на рабоце. Ен з’яўляецца адпраўной кропкай у паляпшэнні прафілактычнай работы па ахове працы. У Рэспубліцы Беларусь праводзіцца мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка ў галіне аховы працы. Аднак стан умоў і аховы працы на вытворчасці працягвае заставацца складанай сацыяльна-эканамічнай праблемай. Штогод пры няшчасных выпадках на вытворчасці атрымліваюць траўмы звыш 3 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 200 гінуць.
У нашым раёне ў 2009 годзе ў выніку сумесных праверак па ахове працы былі выдадзены 34 прадпісанні на ўхіленне больш за 500 парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы. Прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу 34 пасадавыя асобы. Прыпынялася (забаранялася) работа 44 адзінак абсталявання, адхіляліся ад работы 34 чалавекі, не прайшоўшыя інструктаж, не забяспечаныя сродкамі індывідуальнай аховы, або не выкарыстоўваючыя іх.
У рамках Сусветнага дня аховы працы ў нашым раёне адбыўся семінар-вучоба з удзелам адказных за ахову працы і тэхніку бяспекі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. Мерапрыемства праводзілася на базе КСУП імя Мележа. І гэта невыпадкова: у сельгаспрадпрыемстве работа пастаўлена на належную вышыню. У гэтым удзельнікі семінара маглі ўпэўніцца, пабываўшы на машынна-трактарным двары гаспадаркі, дзе намеснік старшыні райвыканкома В.М. Шаўчэнка акрэсліў мэты і задачы праводзімага мерапрыемства, а дырэктар КСУП У.М. Каральчук запрасіў прысутных наведаць аб’екты па ахове працы, у прыватнасці сістэму відэаназірання. З яе дзейнасцю пазнаёміў галоўны інжынер гаспадаркі К.М. Суржэнка, адзначыўшы, што грошы, затрачаныя на яе пакупку і ўстаноўку, поўнасцю акупляюцца.
КСУП імя Мележа – адзіная гаспадарка ў раёне, дзе абсталяваны клас па ахове працы і тэхніцы бяспекі. Тут праводзілася пленарнае пасяджэнне. Старшыня прафсаюзнага камітэта, галоўны інжынер па ахове працы А.М. Карніцкі (на здымку ўверсе) падзяліўся тымі набыткамі, што маюцца дзеля наладжвання бяспечных умоў працы вяскоўцаў.
Значная колькасць парушэнняў дзеючага заканадаўства адбываецца з-за некампетэнтнасці кіраўнікоў арганізацый, іх няўмення арганізаваць ахову працы. Значыць, неабходнай умовай паспяховага вырашэння ўсяго комплексу праблем аховы працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму, прафзахворванняў павінна стаць павышэнне ўзроўню ведаў па гэтых пытаннях.
Вялікае значэнне мае прафесійны адбор і навучанне бяспечным прыёмам працы. Нельга не забываць і такую форму работы, як назначэнне пазачарговай праверкі ведаў рабочых, кіраўнікоў і спецыялістаў пры выяўленні парушэнняў або патрабаванняў аховы працы. Устаноўлена, што сярод вытворчага абсталявання найбольш траўманебяспечнымі з’яўляюцца аўтатранспартныя сродкі, дрэваапрацоўчае, кавальска-прэсавае і пад’ёмна-транспартнае абсталяванне, сельскагаспадарчыя машыны і тэхніка. Таму важную ролю тут маюць мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне бяспекі вытворчага абсталявання, аснасткі і інструмента.
Ускладненне вытворчых задач, прымяненне новых тэхналогій павышаюць патрабаванні да прафесійнага ўзроўню работнікаў па ахове працы, патрабуюць распрацоўкі і ўкаранення новых падыходаў да кіравання аховай працы на вытворчасці. Вось чаму важна сёння выяўленне вытворчых небяспек і ацэнка рызыкі траўміравання работнікаў, распрацоўка і рэалізацыя эфектыўных мер па іх зніжэнню на аснове нацыянальнага стандарту СТБ 18001. Аб стварэнні сістэмы кіравання аховай працы прысутным цікава, у даходлівай форме з дэманстрацыяй слайдаў расказаў запрошаны на семінар начальнік аддзела кансультацыйных і сертыфікацыйных паслуг дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” У. У. Мігай (на здымку справа). Адзначалася, што галоўным крытэрыем пры гэтым з’яўляецца няўхільнае захаванне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, што дазваляе на якасна новы ўзровень падняць работу па ажыццяўленню кантролю за аховай працы ў арганізацыях. Вельмі важна, каб функцыя кантролю атаясамлівалася не толькі са спецыялістам па ахове працы, а стала б паўсядзённым і пастаянным абавязкам ўсіх спецыялістаў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў. Сваю ролю ў ажыццяўленні перыядычнага кантролю павінны бачыць грамадскія інспектары па ахове працы і прафсаюзныя камітэты. Адной з форм удзелу работнікаў ў кіраванні аховай працы павінен стаць рэгулярны разгляд стану аховы працы на агульных сходах, нарадах кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый.
Інспектар райінспекцыі Энерганагляду М.А. Вяргейчык і інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях М.В. Чэкан заклікалі прысутных да супрацоўніцтва ў справе забеспячэння аховы працы ў энерга- і пажарнай гаспадарцы.
Падводзячы вынікі семінара, намеснік старшыні райвыканкома В.М. Шаўчэнка адзначыў, што ўсе людзі маюць права на бяспечныя ўмовы працы і ўсе хочуць вяртацца з работы жывымі і непашкоджанымі. Грамадству стала нявыгадна мець небяспечныя і шкодныя для здароўя людзей месцы. Толькі так можна садзейнічаць забеспячэнню канстутыцыйных правоў грамадзян на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы, захаванню іх працоўных правоў.
Клаўдзія БОСАК.