За бяспеку жыццядзейнасці разам у адказе

Службы информируют

IMG_0926Жыццё паказвае, што з прыходам халадоў абвастраецца пажаранебяспечная сітуацыя, звязаная з эксплуатацыяй печаў у прыватных домаўладаннях і электрычных ацяпляльных прыбораў. Гэтым і тлумачыцца неабходнасць узмоцненага кантролю на працягу ўсяго ацяпляльнага перыяду з боку кантралюючых служб. У прыватнасці – пажарнай.

IMG_0990На мінулым тыдні ў раёне прайшоў Адзіны дзень папярэджвання надзвычайных сітуацый. Удзел у ім прынялі супрацоўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У час рэйдавых мерапрыемстваў яны разам з прадстаўнікамі Хойніцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі найбольш праблемныя домаўладанні, дзе пражываюць адзінокія пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя сем’і. Пад увагу выратавальнікаў трапіў прыватны сектар на 14 вуліцах «старога» горада, такіх як Інтэрнацыянальная, Пралетарская, Карася, Камсамольская, Калініна, Пушкіна і інш., дзе большасць дамоў датуецца даўнімі гадамі пабудовы. Правяралі пячное ацяпленне, стан электраправодкі, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Вынікам абследавання 146 домаўладанняў сталі 6 складзеных пратаколаў. Нізкая колькасць заўваг з боку абласной агляднай камісіі сведчыць аб рабоце адпаведных мясцовых аглядных камісій як станоўчай і эфектыўнай.

IMG_0960Акрамя рэйдаў па гораду, галоўны спецыяліст аддзела нагляду і прафілактыкі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Я.П. Казлоў сумесна з намеснікам начальніка РАНС А.І. Грыгаровічам наведалі Стралічаўскі сельвыканкам, дзе праверылі як арганізавана работа мясцовай агляднай камісіі і афармленне суправаджальнай дакументацыі, таксама абследавалі некалькі домаўладанняў, дзе пражываюць адзінокія пенсіянеры і шматдзетная сям’я. Адначасова з імі работу аглядных камісій вывучалі ў Велікаборскім сельвыканкаме галоўны спецыяліст аддзела нагляду і прафілактыкі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС С.Д. Казакоў і начальнік гэтага аддзела Д.А. Галкін, які, дарэчы, рэвізаваў работу і гарадской агляднай камісіі № 2. Заўвагі – таксама па мінімуму.

мчсУ рамках Адзінага дня папярэджвання надзвычайных сітуацый старшы інспектар цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС В.В. Драбышэўскі наведаў дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Хойнікі з мэтай папярэджвання траўматызму, небяспечных сітуацый.
Ён расказаў выхаванцам аб тым, як трэба сябе паводзіць у час пажару. Дзеці не толькі з цікавасцю слухалі, але і прымалі ўдзел у абмеркаванні, разгадвалі загадкі, за што атрымалі ў падарунак размалёўкі і каляровыя памяткі.
Таксама ў час гутаркі рабятам паказвалі павучальныя мультфільмы пра пажары, правільныя паводзіны ў лесе і небяспечныя выпадкі на дарозе ў зімовы перыяд.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *