Асацыяльныя паводзіны – прычына непапраўных трагедый

Законнасць і парадак Службы информируют

IMG_1066Адной з важных падзей на мінулым тыдні ў раёне стала канферэнцыя «Прафілактыка сямейнай неспрыяльнасці, гібелі дзяцей, злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх». На яе ў раённы Дом культуры запрасілі ідэолагаў прадпрыемстваў, старшынь прафкамаў, кіраўнікоў камісій па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам, садзейнічання сям’і і школе, старшынь бацькоўскіх камітэтаў, бацькоў, чые дзеці трапілі на ўлік у камісію па справах непаўналетніх, сацыяльных педагогаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў.
IMG_1016«Асноўны метад павышэння бяспекі грамадзян – навучанне», – з гэтага пачала сваё выступленне намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская. Яна нездарма прывяла выказванне міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь У.А. Вашчанкі. Сапраўды, ад узроўню ведаў насельніцтва напрамую залежыць колькасць няшчасных выпадкаў. І менавіта «чалавечы фактар», які так часта называюць прычынай непапраўных трагедый, патрэбна ліквідаваць.
IMG_1054Важнасць такога падыходу пацвердзіў і запрошаны на мерапрыемства першы намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС С.М. Мялешкін. Яго прафесійны вопыт быў падставай для шчырай гутаркі з прысутнымі ў зале. Сяргей Мікалаевіч звярнуў увагу на такую заканамернасць: колькасць ахвяр сярод насельніцтва, якое ведае правілы паводзін у надзвычайнай сітуацыі, прыкладна на трэць ніжэй, чым сярод тых, хто такія правілы не ведаў.
Асноўнай прычынай многіх пажараў становяцца якраз не няспраўныя печы, а асацыяльныя паводзіны домаўладальнікаў – людзей з алкагольнай залежнасцю.
Павучальную гісторыю пра небяспеку неасцярожнага выкарыстання агню прадэманстравалі юныя ўдзельнікі агітбрыгады Паселіцкай СШ, а перад пачаткам мерапрыемства ўсе дарослыя атрымалі ад актывістаў Беларускага маладзёжнага грамадскага аб’яднання выратавальнікаў-пажарных памяткі па пажарнай бяспецы.
Аб выніках работы ў 2015 годзе па прафілактыцы сямейнай неспрыяльнасці, правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх расказала старшыня камісіі па справах непаўналетніх, намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская. Летась у нашым раёне 2 бацькоў пазбавілі правоў на дзяцей, 7 непаўналетніх з 3 сем’яў прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай ахове, у мінулым годзе 1 дзіця было вернута бацькам. У выступленні былі закрануты асноўныя прычыны гібелі дзяцей, прафілактыка правапарушэнняў, здзейсненых непаўналетнімі.
IMG_1010Лепей усякіх слоў на прысутных ўздзейнічалі тэматычныя дакументальныя фільмы, многія са слязьмі на вачах рэагавалі на трагічныя кадры. Споведзі злачынцаў, якім яшчэ няма 18 гадоў, але ўжо асуджаных на значны тэрмін пазбаўлення волі, цяжкія ўспаміны бацькоў, чые дзеці загінулі ў пажары, – гэта гучны заклік да дарослых не пакідаць маладое пакаленне сам-насам, імкнуцца звяртаць увагу на любыя змены ў паводзінах сваіх дзяцей.
Начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Хойніцкага РАУС А.В. Лобан і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС С.М. Вяргейчык зрабілі акцэнт у сваіх выступленнях на станоўчай тэндэнцыі да змяншэння правапарушэнняў у асяроддзі непаўналетніх, неаднаразова падкрэсліваючы – толькі сумеснымі намаганнямі грамадства можна перамагчы негатыўныя з’явы.
Не забыліся акцэнтаваць увагу на здароўі. Парады па прафілактыцы вострых рэспіраторных вірусных інфекцый дала галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Н.Р. Лагвінец.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *