Сакрэт поспеху — зладжаная работа


На падатковыя органы ўскладзена адказная і складаная задача – строга кантраляваць выкананне падатковага заканадаўства на тэрыторыі раёна. Дзейнасць спецыялістаў гэтай службы садзейнічае напаўненню бюджэтаў усіх узроўняў, дае дадатковыя магчымасці для прыцягнення інвестыцый у эканоміку нашай краіны, выканання сацыяльных гарантый, будаўніцтва жылля, дарог, газаправода і інш. Работа патрабуе сабранасці і аператыўнасці, прынцыповасці і глыбокага разумення неабходнасці сваёй справы. Усімі гэтымі якасцямі ў поўнай меры валодаюць спецыялісты інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Хойніцкаму раёну.

А.В. ШавыраваКампетэнтны, надзейны, энергічны кіраўнік, чалавек слова і справы. Менавіта такой у вачах калег з’яўляецца Алена Віктараўна Шавырава, якая ўзначальвае калектыў з 2003 года. Алена Віктараўна стварае атмасферу высокай узаемапатрабавальнасці, добразычлівасці, зацікаўленасці ў дасягненні пастаўленых мэт, што станоўча ўплывае на выкананне спецыялістамі інспекцыі планаў па збору плацяжоў у бюджэт. А, як вядома, ад паўнаты і эфектыўнасці збораў падаткаў залежыць стабільнае развіццё ўсіх галін эканомікі нашай дзяржавы.

Асноўная складаючая калектыву інспекцыі – вопытныя, С.М. Аніскавецкваліфікаваныя спецыялісты. Сярод лепшых тут адзначаюць намесніка начальніка інспекцыі, а па сумяшчальніцтву і  начальніка аддзела падаткаабкладання фізічных асоб Сяргея Мікалаевіча Аніскаўца. З падатковай дзейнасцю звязаў лёс трынаццаць гадоў назад. Вызначаецца ўменнем аператыўна прымаць рашэнні, здольнасцю ў кароткі тэрмін укараняць усё новае, перадавое ў практыку работы, творчым падыходам да даручанай справы.

А.А. ЖаўнякСлоў пахвалы заслугоўвае начальнік аддзела ўліку падаткаў і спагнання плацяжоў Алена Алікаўна Жаўняк. Адлік сваёй працоўнай біяграфіі ў інспекцыі вядзе з 1998 года. Добрасумленнай працай заслужыла павагу сярод калег і прафесійнае прызнанне. У 2008 годзе ёй аб’яўлена Падзяка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

Не адстае ад вопытных работнікаў і моладзь. Выдатна Н.С. Шкуркоспраўляецца са сваімі прафесійнымі абавязкамі старшы дзяржаўны падатковы інспектар Наталля Станіславаўна Шкурко. Нягледзячы на тое, што працуе ў інспекцыі толькі два гады, змагла зарэкамендаваць сябе добрым спецыялістам з цвёрдай прынцыповай пазіцыяй і ўмененнем працаваць з поўнай самааддачай.

Станоўчыя вынікі дзейнасці інспекцыі – гэта паспяховая і крапатлівая работа ўсяго калектыву. Прафесіяналы сваёй справы – кіраўнікі і спецыялісты аддзелаў, кожны на сваім працоўным месцы забяспечваюць выкананне складаных задач, якія сёння стаяць перад падатковай службай. У зладжанай рабоце ім удалося ўмацаваць давер хайнічан да падатковых органаў і грамадскае меркаванне аб нязменнасці выканання прынцыпаў празрыстасці і эфектыўнасці падатковай службы.


Падрыхтавала 
Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *