Дасягненні хойніцкіх лёгкаатлетаў

Спорт

Першае месца заваявала камада нашага раёна ў лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты “Советская Белоруссия”, прысвечаным 65-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У склад зборнай каманды раёна ўваходзілі Віктар Трошын (СШ № 1), Дзмітрый Дземідзенка (гімназія), Улад Буглак (СШ № 3), вучаніцы Паселіцкага д/с-СШ Юлія Козуб і Таццяна Дубоўская, а таксама выпускнікі школ раёна, навучэнцы Мазырскага вучылішча алімпійскага рэзерву Ілля Дваракоўскі, Марыя Саўтава і Гомельскага – Анастасія Прызван.

Да спаборніцтваў каманду рыхтавалі трэнеры С.В. Антоненка, В.Ю. Кудрыцкі, Д.С. Дзядзіцкі (СДЮШАР), М.В. Карэльская, А.М. Кошмар, С.М. Смольскі (ДЮСШ аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома).


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *