Другія ў рэспубліцы

Спорт

У абласным цэнтры ў рамках Х адкрытага каманднага першынства “Школа выжывання”, прысвечанага 65-годдзю Вялікай Перамогі, прайшоў першы чэмпіянат сярод падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь па пошукава-выратавальнай рабоце.

Зборная каманда ДПТВ-183, якая прадстаўляла наш раён, заняла ганаровае другое месца.
Ва ўсіх спаборніцтвах, а гэта пераадоленне пешшу дыстанцыі 57 кіламетраў, начная рыбалка і прыгатаванне ежы ў палявых умовах, хойніцкія спартсмены паказалі выдатны вынік, уступіўшы толькі камандзе Гомельскага ліцэя МНС.

Рыхтаваў рабят да спаборніцтваў кіраўнік гуртка па турысцка-прыкладному мнагаборству ДПТВ-183 А.П. Харэцкі.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *