Па выніках работы за 2008 год


(З выступлення старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.М. Рабінкінай
на дванаццатай сесіі райсавета дэпутатаў XXV склікання)




  • Работа раённага Савета дэпутатаў у мінулым годзе будавалася згодна з зацверджаным рэгламентам і перспектыўным планам. Адначасова вырашыліся і тыя пытанні, што ставіла жыццё.


  • У структуры райсавета дэпутатаў працуюць 4 пастаянныя камісіі: мандатная і па пытаннях заканадаўства; па фінансах, бюджэту і эканоміцы; па аграрных пытаннях і асабістых падсобных гаспадарках грамадзян; па сацыяльных пытаннях і чарнобыльскіх праблемах.


  • Летась праведзена 4 сесіі райсавета дэпутатаў, на якіх разгледжана 60 пытанняў. На юрыдычную экспертызу накіравана 21 рашэнне сесіі, 7 з іх зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 14 знаходзяцца на разгледжанні ў галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкома.


  • У 2008 годзе зацверджана 5 праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця галін.


  • Ільготы па падаткаабкладанню былі прадастаўлены райпо па аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання, размешчаных у сельскай мясцовасці, фабрыцы мастацкіх вырабаў, якая рэалізоўвала інвестыцыйны праект па мадэрнізацыі вытворчасці.


  • Расходы сельскіх Саветаў на аплату за спажытую электраэнергію і тэхнічнае абслугоўванне электраабсталявання прадугледжаны на 2009 год у суме 100 млн. руб.


  • Летась прыведзены ў належны стан і агароджаны 28 сельскіх могілак з 38.


  • Выраблена праектна-каштарысная дакументацыя на рэстаўрацыю 3 помнікаў землякам, загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны.


  • Праведзена перадача 103 шахтных калодзежаў грамадскага карыстання, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, на баланс “Хойніцкага камунальніка”.


  • Праведзена інвентарызацыя і завершана перадача вуліц і дарог сельскіх населеных пунктаў на баланс спецыялізаваных арганізацый па прыналежнасці.


  • Летась у сельскай мясцовасці знесена 109 прыватных падворкаў, засталося пахаваць 327. Акрамя таго, у адпаведнасці з Праграмай ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС у раёне знесена 114 старых дамоў і 4 аб’екты сацыяльнай сферы, засталося пахаваць 1726 рэшткаў падворкаў у населеных пунктах, якія раней адносіліся да зон наступнага адсялення і з правам на адсяленне.


  • ІПГ райсавета дэпутатаў праведзена 13 сустрэч. Разгледжана 48 пытанняў, з іх пастаўлена на кантроль 38, знята – 25.


  • Выклікае заклапочанасць той факт, што 21%  з 231 апытанага ў час анкетавання насельніцтва ацанілі стыль зносін старшынь сельвыканкома як абыякавы да праблем людзей, 7% – як грубы і зняважлівы, 76 % апытаных жыхароў сельскіх населеных пунктаў праяўляюць пасіўнасць у вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння.


  • Ацэнка якасці прадастаўляемых паслуг у сельскай мясцовасці наступная. Самая лепшая забяспечанасць тэлефоннай сувяззю, затым ідзе работа сістэмы адукацыі, медабслугоўванне, культура, транспарт, водазабеспячэнне, гандаль і на апошнім месцы бытавое абслугоўванне.


  • Праблема нумар адзін, па выніках анкетавання, – будаўніцтва і рамонт жылля. Не менш хвалюе людзей добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *