Святкавалі перамогу

Спорт

Упэўненую перамогу атрымала зборная каманда раёна на першынстве Гомельскай вобласці па лёгкай атлетыцы ў праграме Алімпійскіх дзён моладзі, значна апярэдзіўшы сваіх бліжэйшых сапернікаў – каманды з Жыткавіцкага і Ельскага раёнаў.

Навучэнец Мазырскага вучылішча алімпійскага рэзерву І. Дваракоўскі заняў пятае месца на дыстанцыі 1500 метраў і трэцяе – на дыстанцыі 1000 метраў. Вучаніца Паселіцкага д/с-СШ Ю. Лабада прынесла заліковыя ачкі трэцім (200 метраў) і чацвёртым (400 метраў) месцамі. Двойчы падымалася на п’едэстал гонару Г. Гальцяпіна (СШ № 2), заняўшая першае месца на дыстанцыі 5000 метраў і трэцяе на дыстанцыі 3000 метраў. Двойчы святкавала перамогу (на дыстанцыях 2000 метраў з перашкодамі і 1000 метраў) М. Саўтава.

У эстафеце 4 па 400 метраў хойніцкія юнакі былі чацвёртымі, а дзяўчаты – другімі.

Да спаборніцтваў каманды рыхтавалі трэнеры С.В. Антоненка, В.Ю. Кудрыцкі, Д.С. Дзядзіцкі (СДЮШАР), М.В. Карэльская, А.М. Кошмар, С.М. Смольскі (ДЮСШ аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома).


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *