Патрабаванне часу

Сельское хозяйство

У гаспадарках раёна пачалася касавіца. Калі ўлічыць той факт, што ў мінулую зімоўку жывёлы раён увайшоў з адным з лепшых у вобласці паказчыкаў кармавой базы (нарыхтавана было ў сярэднім па 28,9 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы), то задачай сёлетняга сезона будзе спрацаваць не горш, чым у папярэднім. А для таго, каб і надалей захаваць дасягнуты летась узровень, неабходна мець максімальную аддачу ад кожнага гектара пашаў і сенакосаў.

Між тым, апошняя інвентарызацыя кармавых угоддзяў паказала, што абавязковаму перазалужэнню ў раёне належаць каля 10 тысяч гектараў, якія выкарыстоўваюцца 4-5 гадоў і болей. Калі браць якасную ацэнку кармавых угоддзяў, то ў добрым стане знаходзіцца іх 45%, у здавальняючым – 31% і ў дрэнным стане – 24%. Як бачым, перазалужэнне з’яўляецца сёння патрабаваннем часу. Усяго ў раёне ўжо перазалужана 598 гектараў з запланаваных на 2010 год 3 тысяч гектараў (20%). Добрымі тэмпамі вядуцца гэтыя работы ў сельгаспрадпрыемствах “Судкова”, дзе яны выкананы на 220 гектарах з планавых 450 (49%) і імя Мележа – тут перазалужана 150 гектараў з 400 (38%).

Аднак у бягучым годзе ніводнага гектара кармавых угоддзяў не перазалужана ў “Стралічаве”, “Аграсервісе” і “Аравічах”, хаця планам прадугледжана перазалужыць адпаведна 300, 200 і 500 гектараў. Адметна, што і летась тры гэтыя гаспадаркі не выканалі гадавое заданне па перазалужэнню.

Яшчэ адным важным напрамкам дзейнасці па павышэнню эфектыўнасці кармавых угоддзяў з’яўляецца стварэнне многакампанентных пашаў. На сённяшні дзень у састаў кармавых угоддзяў уваходзіць іх 2667 гектараў, створаных за апошнія 3 гады. 73% знаходзіцца ў добрым стане, 25% у здавальняючым.

На гэты год у раёне запланавана стварыць 760 гектараў многакампанентных пашаў. Большая палова гэтай работы ўжо выканана: сёння многакампанентныя пашы бягучага года займаюць 418 гектараў (55% ад задання). Але да гэтага, як і да работы па перазалужэнню, не прыступалі ўсё ў тых жа сельгаспрадпрыемствах “Аравічы” (план – 100 га), “Аграсервіс” (80 га) і “Стралічава” (100 га).

У прыклад ім можна паставіць КСУП імя Мележа, дзе пры гадавым плане 120 гектараў ужо створана 150 гектараў. З гадавым заданнем па стварэнню многакампанентных пашаў па стану на сярэдзіну мая справіліся ў сельгаспрадпрыемствах “Судкова” і “Велікаборскі”. Нядрэнна пастаўлена гэтая работа ў агракамбінаце “Віць” і КСУП “Веляцін”.


В. ТАРАСЕНКА,
галоўны аграном райсельгасхарчу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *