З гонарам за альма матэр

Образование

Традыцыйна навучальныя ўстановы праводзяць дні адкрытых дзвярэй. Першаадкрывальнікам гэтай добрай справы ў нашым раёне стала дзяржаўная гімназія г. Хойнікі.  Мерапрыемства пад назвай “Я б у гімназію пайшоў…” праходзіла тут пры вялікай зацікаўленасці як арганізатараў, так і ўсіх удзельнікаў, якія прыбылі сюды з агульнаадукацыйных школ раёна.

У актавай зале гімназіі адбылося ўрачыстае адкрыццё, гасцям былі прадстаўлены на агляд  лепшыя доследныя работы гімназістаў-пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва ў розных намінацыях.

Затым пачалася захапляючая экскурсія па гімназіі. Рабяты наведалі кабінеты фізікі, хіміі, біялогіі, рускай і беларускай мовы, абслугоўваючай працы, выяўленчага мастацтва, пагутарылі з сацыяльным педагогам і псіхолагам гімназіі.

Трэба сказаць, што прымаючы бок пастараўся ад душы. Нягледзячы на тое, што за пяць мінут трэба было ўкласціся ў жорсткі рэгламент, усе кабінеты былі прарэкламаваны ў самым лепшым выглядзе. Конкурсы, псіхалагічныя трэнінгі, міні-прэзентацыі – усё было прадумана да дробязей. У кабінеце абслугоўваючай працы, напрыклад, гасцям былі прадэманстраваны мадэлі адзення, зробленага рукамі дзяўчат-майстрых пад кіраўніцтвам педагога.

Выступаючы перад прысутнымі, дырэктар гімназіі Л.В. Лабада адзначыла той факт, што статус установы пастаянна ўзрастае. Наведваючы гімназію, вучні становяцца больш адказнымі і дысцыплінаванымі. Ужо гэта сведчыць аб тым, што будучае за ўстановамі падобнага тыпу. З гордасцю гаварыла кіраўнік калектыву аб тым, што гімназія традыцыйнае займае лідзіруючыя месцы ў прадметных алімпіядах розных узроўняў. Навучальны працэс забяспечваюць, у большасці сваёй, высокакваліфікаваныя педагогі, якія ведаюць і любяць сваю справу. Сейбіты разумнага, добрага, вечнага ўмеюць не толькі перадаць веды, але і навучыць сваіх вучняў самастойна набываць іх. Адной са складаючай паспяховага вучэбна-выхаваўчага працэсу ў гімназіі з’яўляецца тое, што тут створаны ўсе ўмовы для самарэалізацыі і самавыяўлення навучэнцаў.

Такі напрамак дзейнасці педагагічнага калектыву невыпадковы: адным з патрабаванняў, што прад’яўляюцца вышэйшай школай і самім жыццём да выпускнікоў гімназіі, з’яўляецца самастойнасць і арыгінальнасць мыслення, уменне растлумачыць навакольныя з’явы, старанна прадумваць рашэнні і дакладна планаваць дзеянні, быць адкрытымі і камунікабельнымі.

Меркаванне дырэктара гімназіі прадоўжыла яе намеснік па выхаваўчай рабоце К.І. Марчанкова, якая адзначыла, што дзейнасць педагагічнага калектыву накіравана на стварэнне добрага маральна-псіхалагічнага клімату, што садзейнічае творчасці, развіццю, самаўдасканальванню, узаемадзеянню  педагогаў і дзяцей. Вось у гэтым узаемадзеянні рыхтуюцца і праводзяцца самыя разнастайныя пазакласныя мерапрыемствы. Да дзяржаўных свят яны, як правіла, вызначаюцца глыбокай прадуманасцю тэматыкі. А колькі фантазіі ўкладваецца ў падрыхтоўку культурна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў актавай зале! Гэта пасяджэнні клуба вясёлых і знаходлівых, і конкурсы песень і вершаў, і танцавальныя балі і многае-многае іншае. Як правіла, у кожную суботу рабят, іх бацькоў, педагогаў чакае заварожваючае дзейства, якое на сцэне паказваюць вучні гімназіі, на час прымераўшы на сябе ролю таго або іншага персанажа.

Трэба было бачыць, як уважліва слухалі прыехаўшыя рабяты расказ аб правілах прыёму ў гімназію, і, магчыма, не ў аднаго зарадзілася жаданне стаць гімназістам, асабліва ў тых, хто ў большай ступені зацікаўлены пэўным прадметам.

Арганізатары мерапрыемства парадавалі гасцей цікавымі экскурсіямі на шэраг прамысловых прадпрыемстваў горада. І выказалі  спадзяванне, што ў новым навучальным годзе ў гімназію прыйдуць дзеці, якія пабывалі тут на дні адкрытых дзвярэй.

На здымках: моманты мерапрыемства.


Г. РУДСОН,
намеснік дырэктара гімназіі па вучэбнай рабоце.
Фота Ірыны НОВІКАВАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *