Тыдзень масавага футбола

Спорт

Адкрыты Кубак Хойніцкага раёна па міні-футболу сярод сельскіх аматарскіх каманд прайшоў у рамках Адзінага тыдня масавага футбола. Матчавыя сустрэчы праходзілі на стадыёне “Школьны” вёскі Судкова.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды “Алімпійцы” (Храпкаў), “КлюФ” (Судкова), “Лідэр” (Казялужжа). Перамога засталася на баку каманды “КлюФ”, у склад якой уваходзілі Сяргей Герасімовіч, Аляксандр Коваль, Аляксандр Сачанка, Ігар Валяваты, Сяргей Садчанка, Сяргей Базулька, Аляксандр Андрэеў.

Каманды-удзельніцы ўзнагароджаны дыпломамі БРСМ, пераможцы атрымалі ад аддзела па справах моладзі райвыканкома  каштоўныя падарункі.


Д. ВАСЮК,
дырэктар ДУ “Хойніцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *