Дастойныя вынікі

Спорт

Дастойна выступіла на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па спартыўнаму скалалажанню, які праходзіў у г. Гомелі, зборная  каманда Хойніцкага раёна, у склад якой уваходзілі гурткоўцы  ДПТВ-183.


Асабліва вызначылася Святлана Рудакоўская, якая ва ўзроставай групе 1993-94 г.н. заняла першае месца.

Скалалажанне – адносна малады від спорту ў нашай краіне, і высокі ўзровень падрыхтоўкі хойніцкіх спартсменаў дае надзею на новыя перамогі і дастойныя выступленні на рэспубліканскім узроўні.


*  *  *


На абласных індывідуальна-камандных спаборніцтвах па велатурызму “Званы Чарнобыля” гурткоўцы ДПТВ-183, якія прадстаўлялі Хойніцкі раён, занялі ганаровае трэцяе каманднае месца.

Спаборніцтвы праходзілі па дзвюх дысцыплінах: спартыўнае арыентаванне па перасечанай мясцовасці на веласіпедах і фігурнае ваджэнне веласіпеда. У апошняй дысцыпліне хайнічанка Віта Бордак заняла другое месца ў індывідуальным заліку.


А. ХАРЭЦКІ,
кіраўнік гуртка па
турысцка-прыкладному мнагаборству ДПТВ-183.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *