Берагчы прыроду


У рамках Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з аддзелам адукацыі арганізавалі пазнавальную экскурсію, мэтай якой было жаданне данесці да свядомасці  дзяцей неабходнасць захоўваць прыродны свет для сябе і далейшых пакаленняў.

Разам з настаўнікамі і вучнямі 8 класа СШ № 3  выехалі да помніка прыроды мясцовага значэння “Сасна – каралева”. Начальнік інспекцыі І.Р. Дубінка пазнаёміў  рабят з раслінным і жывёльным светам нашага раёна, расказаў аб стварэнні гэтага помніка прыроды. Таксама Іван Рыгоравіч паведаміў, як патрэбна весці сябе ў лесе, каб не падвяргаць небяспецы сябе і навакольнае асяроддзе, не парушаць прыродаахоўнае заканадаўства, захоўваць прыроду і яе багацці.

Мерапрыемства спадабалася і дарослым, і дзецям. Па заканчэнні ўсе сфатаграфаваліся на памяць.


Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *