Крос на «хойніцкай вярсце»

Образование Спорт

4(4)Красавік – месяц традыцыйнага правядзення раённага веснавога лёгкаатлетычнага кросу. Месцам яго правядзення таксама па традыцыі стаў хвойнік каля гімназіі г. Хойнікі, які даўно мае і другое імя – «хойніцкая вярста».

На масавы старт выйшлі як самыя юныя – школьнікі раёна, так і дарослыя – прадстаўнікі працоўных калектываў.
Сярод маленькіх лёгка-атлетаў вызначылі мацнейшую каманду. Ёю стала зборная першай гарадской сярэдняй школы, у склад якой увайшлі К. Дмітрыенка, М. Бурчанка, К. Кудака і З. Кузьменка. Праз тыдзень рабяты прадставяць наш раён на абласной спартакіядзе. На другім месцы апынуліся спартсмены Судкоўскай СШ, трэцяе месца заняла каманда сярэдняй школы № 3.
Жанчыны змагаліся на дыстанцыі 500 м. Найбольш спрытнымі сталі, як і ў мінулым годзе, М. Карэльская (узроставая катэгорыя 18-29 гадоў, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), Г. Даудава (30-39, лясгас), І. Банана (40-49, ЦРБ), Л. Юшчанка (50+, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама). Сярод мужчын на дыстанцыі 1000 м першымі перасягнулі фінішную рысу А. Яўжэнка (18-29, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), В. Дзяжурка (30-39, ЦРБ), У. Вяракса (40-49, ЦРБ), А. Добыш (50+, запаведнік) – на дыстанцыі 500 м.

У агульнакамандным заліку перамогу святкаваў калектыў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, за першае месца аматары бегу атрымалі каштоўны падарунак – фільтр для пітной вады.
Акрамя іх актыўна сябе праявілі на мерапрыемстве прадстаўнікі ЦРБ, запаведніка, лясгасу, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, «Хойніцкага камунальніка», РАНС і прафліцэя.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. 
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *