Выхоўваць адказнасць у дзяцей за свае паводзіны

Образование

4(4)На мінулым тыдні ў трэцяй гарадской школе адбыўся раённы бацькоўскі сход «Сям’я і школа: навучаючы – выхоўваем». Перад пачаткам у фае школы праходзілі майстар-класы па маляванню, вырабу падзелак з халоднага фарфору.
Адкрытую размову з бацькамі навучэнцаў школ раёна вялі адказныя асобы – пракурор раёна М.Л. Беларусаў, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС С.М. Вяргейчык, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама А.В. Такарская. Яны акцэнтавалі ўвагу на выхаванні адказнасці ў дзяцей за свае паводзіны, каб папярэдзіць злачынствы ў асяроддзі непаўналетніх. Аб праблемах наркаманіі і спосабах вызначэння гэтай залежнасці ў дзяцей расказала ўрач-нарколаг ЦРБ С.І. Собаль. Пра занятасць навучэнцаў у летні перыяд планамі падзялілася першы сакратар райкама БРСМ Л.А. Гаркуша. Цікава расказвала аб сваёй сям’і прыёмная маці Л.Д. Гардзейчык.
7aPwgaEck4gПасля абмеркавання сур’ёзных тэм перайшлі да ўрачыстасцей. У сакавіку сярод устаноў адукацыі раёна праходзіла дабрачынная акцыя «Добрае сэрца». Школьнікі разам з бацькамі сабралі неабходныя для сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў в. Барысаўшчына кнігі, дыскі з развіваючымі праграмамі, альбомы, сшыткі і многае іншае. Гэтыя падарункі былі перададзены дырэктару Барысаўшчанскага прытулку І.М. Яршовай.

fj_VZKD-zAMПадзячныя лісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама атрымалі бацькі таленавітых і актыўных школьнікаў. За выхаванне сына Данііла Шарэка, вучня Стралічаўскай СШ, які з’яўляецца лідарам вучнёўскага даследчага таварыства пры цэнтры практычнай радыялагічнай культуры школы, удзельніка конкурсаў і інтэрнет-алімпіяд экалагічнай тэматыкі, – бацькі Наталля Васілюк і Андрэй Шарэк. За выхаванне сына Ігара Саркісяна, вучня СШ № 3, які актыўна ўдзельнічае ў раённых і абласных мерапрыемствах, а таксама з’яўляецца пераможцай алімпіяды па фінансавай адукаванасці, – бацькі Марына Нікіценка і Віталій Саркісян. Муж і жонка Аляксандр і Ірына Раманоўскія – за выхаванне сына Уладзіслава, навучэнца першай гарадской школы, які два гады запар дасягае высокіх вынікаў на абласных алімпіядах па інфарматыцы. Бацькі Валерый і Наталля Чэркас – за дасягненні ў вучобе і перамогу ў абласной алімпіядзе па грамадазнаўству іх сына Дзмітрыя, навучэнца СШ № 1. Падзячны ліст атрымалі шматдзетныя бацькі Алег і Аксана Цішкевічы за добрасумленнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў, аказанне дапамогі дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Тэкст і фота  Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *