Развіталіся з вучылішчам


Сёлета сцены ДПТВ-183 пакідаюць 184 выпускнікі. Гэта навучэнцы трэцяга курса і групы № 21. Урачыстае мерапрыемства апошняга званка сабрала будучых работнікаў грамадскага харчавання, гандлю, сельскай гаспадаркі і будаўніцтва.

Гады вучобы ў вучылішчы – першая візітка ў самастойнае жыццё. Таму развітвацца з ім было крыху сумна. Але кожны выпускнік разумее, што трэба ісці наперад: нехта плануе працягваць вучобу, а хтосьці пачне сваю працоўную дзейнасць.

Выпускнікам трэцяга курса прадстаяць вытворчая практыка  і абарона дыпломнай работы. А для ўчарашніх навучэнцаў групы № 21 гэтае мерапрыемства адчыніла дзверы ў самастойнае жыццё. Дырэктар ДПТВ-183 В.М. Аніскавец ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ім дыпломы аб заканчэнні вучылішча. Гэты важны дакумент будзе своеасаблівым пропускам у будучыню. Дыпломы з адзнакай атрымалі Марына Пратуляк, Генадзій Лявоненка і Алег Нікіфараў. Многія выпускнікі ўзнагароджаны граматамі за спартыўныя дасягненні. Гэтыя ўзнагароды – заслуга не толькі навучэнцаў, але і выкладчыкаў. Словы ўдзячнасці ў іх адрас сталі яшчэ адной вехай свята. З цёплымі пажаданнямі і мудрымі наказамі да выпускнікоў  звярнуліся майстры, куратары, бацькі, адміністрацыя вучылішча і госці – начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкома С.С. Седач і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Л.А. Гаркуша. 


Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *