У гасцях — выратавальнікі


Мерапрыемства, якое прайшло ў межах акцыі “Беларусь без пажараў” , выклікала ў выхаванцаў дзіцячага сада № 1 непамерную цікавасць і буру станоўчых эмоцый. У госці да іх завіталі выратавальнікі – супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Інспектар групы прапаганды і навучання РАНС М.У. Сёмава правяла гутарку, у час якой дзеці даведаліся па якіх прычынах можа адбыцца пажар, выказалі свае меркаванні наконт таго, якім павінен быць сапраўдны пажарны, вучыліся выклікаць выратавальнікаў па тэлефоне.

Затым рабяты прынялі ўдзел у эстафеце “Тушэнне пажару”. Хаця полымя было ўмоўным, эмоцыі  ўдзельнікаў мерапрыемства былі  сапраўднымі. Усе дзеці  атрымалі пасведчанне юнага пажарнага-выратавальніка.

У канцы сустрэчы быў праведзены паказ выратавальнай тэхнікі. Рабятам  дазволілі пасядзець у кабіне спецаўтамабіля.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *