Майстар-клас для педагогаў

Образование

У Казялужскай сярэдняй школе прайшоў майстар-клас для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце агульнаадукацыйных школ.

У праграме, якую падрыхтавалі педагогі і вучні школы, былі прадэманстраваны фрагменты розных мерапрыемстваў. Сярод іх: “Школа асцярожнасці”, “Берагоша і яго сябры”, “Краіна любові да кнігі”. Свае здольнасці прадэманстравалі члены гуртка “Шахматы”, спартыўныя магчымасці паказалі ў спартландыі “Мама, тата, я – спартыўная сям’я”. Таксама перад гасцямі разгарнулі прэзентацыю і ролік аб школе, яе вучнях і настаўніках, выстаўку  творчых работ дзяцей.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі адзнаку “выдатна”. Гасцям  уручылі  сувеніры, зробленыя дзецьмі ў тэхніцы “цестапластыка”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *