Лепш не купацца

Медыцына і здароўе

У чэрвені сёлета спецыялісты райЦГЭ ў ходзе лабараторных даследаванняў устанавілі, што вада ў вадаёмах у раёне завода ЖБВ, нафтабазы, аўтабазы, адміністрацыйнага будынка ПДРЭЗ адпавядае патрабаванням дзеючых санітарных норм і правіл.

У вадаёме, што паблізу мехдвара агракамбіната “Віць”, выяўлена неадпаведнасць гігіенічным нарматывам па колькасці бактэрый групы кішэчнай палачкі. Прычынай таму можа быць накапленне біялагічнага забруджвання ў непраточным вадаёме (у адсутнасці туалета некаторымі нашымі не самымі свядомымі грамадзянамі вадаёмы выкарыстоўваюцца як адхожыя месцы), а таксама спякотнае надвор’е, якое стварае ўмовы для размнажэння ў вадзе мікраарганізмаў, у тым ліку хваробатворных. Купаючыся ў гэтым вадаёме, пры глытанні нават невялікай колькасці вады ёсць рызыка падхапіць кішэчную інфекцыю, калі да вас тут купаўся яе носьбіт.

У сувязі з тым, што вадаёмы ў Хойніках не прызначаныя для масавага адпачынку, не маюць абсталяваных пляжаў, туалетаў, служба дзяржсаннагляду рэкамендуе не купацца ў іх, каб пазбегнуць заражэння інфекцыйнымі і скуранымі захворваннямі.


Н. ЛАГВІНЕЦ,
галоўны дзяржаўны санітарны  ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *