Дзеля сённяшняга і будучых пакаленняў


У гэты дзень, 22  чэрвеня, кожны год грыміць яна як Памяць нашага народа аб 27 мільёнах забітых, расстраляных, закатаваных у канцлагерах  смерці, жывымі спаленых і жывымі пахаваных жыхароў сінявокай Белай Русі, якія аддалі самае дарагое – свае жыцці на алтар абароны Айчыны.


И с первых секунд
Двадцать второго июня
Встала под пули страна.
Годы минули,
Но в каждом июне
Снова грохочет война!


Пачынаючы вайну супраць СССР, Гітлер думаў не толькі ўсталяваць новы грамадска-палітычны лад, знішчыць не толькі бальшавізм, але і 30-40 мільёнаў славян і іншых “нелюдзяў” ніжэйшай расы для вызвалення жыццёвай прасторы для нямецкага народа.

Для выканання гэтай мэты быў распрацаваны самы жудасны, самы чалавеканенавісніцкі за ўсю гісторыю план “Ост”. Сваім указам ад 7 кастрычніка 1939 года “Аб умацаванні нямецкай нацыі” фюрэр патрабаваў ад вермахта і СС бясспрэчнага яго выканання.



Сегодня, в четыре часа утра, без предъявления каких-либо претензий к Советскому Союзу, без объявления войны германские войска напали на нашу страну, атаковали наши границы во многих местах и подвергли бомбёжке со своих самолётов наши города – Житомир, Киев, Севастополь, Каунас и некоторые другие. Это неслыханное нападение на нашу страну является беспримерным в истории цивилизованных народов вероломством.

Красная Армия и весь наш народ вновь поведёт победоносную войну за Родину, за власть, за свободу.

Наше дело правое, враг будет разбит. Победа будет за нами!

( Из Заявления Советского правительства по поводу вероломного нападения фашистской Германии).



Каб лепш уявіць жахлівасць гэтага плана, прывяду некалькі яго пунктаў:

– знішчэнне і ліквідацыя мільёнаў людзей адной нізкагатунковай расы, якая размнажаецца быццам паразіт;

– ліквідацыя ўсякага супраціўлення, забойства любога падазронага ў супраціўленні;

– знішчэнне голадам усёй Беларусі і большай часткі Поўначы, а таксама сярэдняй паласы Расіі;

– татальнае знішчэнне асоб яўрэйскай нацыянальнасці;

– ліквідацыя і знішчэнне буйных савецкіх гарадоў, у першую чаргу  Ленінграда, Масквы, Сталінграда, як рассаднікаў бальшавізму.

Для выканання гэтага плана (пасля захопу да верасня 1939 года значнай тэрыторыі Еўропы) Гітлер паскорыў мілітарызацыю дзяржавы для нападу супраць СССР і пабудову 14 лагераў смерці (так называлі іх ваеннапалонныя) на тэрыторыі Германіі спецыяльна толькі для савецкіх ваеннапалонных. Матэрыял аднаго з лагераў, які быў пабудаваны ў Цайтхайне (зараз мемарыял) дасланы аўтару гэтых радкоў на 13 друкаваных лістах.

У гэтых лагерах былі грубейшыя парушэнні міжнароднага права па абароне ваеннапалонных згодна з Жэнеўскай і Гаагскай канвенцыямі.

Лагеры былі абнесены двайным калючым дротам. Не было ні баракаў, ні палатак. Ваеннапалонныя капалі зямлянкі самі. Пастаянны голад, антысанітарныя ўмовы, непасільная праца садзейнічалі распаўсюджванню дызентэрыі, педыкулёзу, брушнога і сыпнога тыфу. Гэта прыводзіла да масавай пагібелі ваеннапалонных. Толькі ў Цайтхайне са снежня 1941 года па красавік 1942 года памёрлі ад хвароб 7182 ваеннапалонныя, у тым ліку і наш зямляк, жыхар вёскі Вялікі Бор Дзмітрый Дзмітрыевіч Атаман, парадкавы нумар якога быў 27144.

Гэта было пачаткам планавага знішчэння народа ніжэйшай расы. А за час Вялікай Айчыннай вайны з 5 мільёнаў ваеннапалонных памёрлі ў лагерах смерці ад хвароб больш за 3 мільёны салдат Узброеных Сіл СССР.

Палітыка знішчэння дзейнічала і ў адносінах да цывільнага насельніцтва, у выніку якой за час вайны былі расстраляны, закатаваны, жывымі спалены і закапаны больш за 18 мільёнаў мірных жыхароў Беларусі.

Было спалена 629 вёсак у лясах і на скрыжаваннях дарог, у тым ліку  200 вёсак напаткаў лёс Хатыні. Гарэлі, задыхаліся ў дыме людзі. Лёс Хатыні напаткаў і вёску Зялёны Гай нашага раёна, было спалена  102 жыхары. У Алексічах згарэла 367, Вялікім Боры – 84, Тунеўшчыне – 24, Амелькаўшчыне – 104, Дубровіцы – 68, Аравічах – 29, Дворышчы – 14 чалавек.

Але існавалі яшчэ дзіцячыя Хатыні, дзе ўтрымліваліся галоўным чынам дзяўчынкі, у якіх забіралася кроў для параненых салдат вермахта. Бралі самым жорсткім спосабам – ускрывалі грудную клетку і яшчэ паўжывое цельца спальвалі. Такіх “хатыняў” у Беларусі налічвалася 14. Толькі ў Жлобіне замучана 1400 ахвяр. Цяпер на тым месцы стаіць дзяўчынка ў бронзе каля ўваходу ў мемарыял з узнятымі ручкамі да неба, просячы дапамогі ў Бога. Але ён не дапамог, бо на бляхах рамянёў немцаў было напісана “З намі Бог!” Гэта яны, прыкрываючыся Богам, здзекваліся над людзьмі “ніжэйшай расы” – славянамі.

Выконваючы план “Ост”, з першых дзён акупацыі нашага раёна, у першую чаргу карнікі расстрэльвалі актывістаў, узнагароджаных савецкімі ордэнамі і медалямі, камуністаў, камсамольцаў, маладых патрыётаў Радзімы.

З першых жа дзён акупацыі былі расстраляны ў кар’ерах каля вёскі Пальміра ўсе 28 жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці, апушчаны ў калодзеж 12 цыганскіх сем’яў, у які затым фашысты кінулі гранаты. Такога зверства над нашым народам не ведала гісторыя нават у час нашэсця татара-манголаў.


М. СКРЫПЧАНКА,
старшыня раённай
ветэранскай арганізацыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *