Заахвоціць моладзь


Не сакрэт, што не ўсе маладыя спецыялісты з вялікай радасцю едуць па размеркаванню на працу ў  пацярпеўшыя ад аварыі на ЧАЭС раёны. Каб  заахвоціць маладых урачоў і работнікаў сярэдняга медыцынскага звяна і прабудзіць у іх жаданне не пакідаць раён пасля адпрацоўкі, і прадугледжаны ў ЦРБ пэўныя льготы.

Пры прыёме на работу з маладымі спецыялістамі заключаюцца кантракты тэрмінам на 2-3 гады з адзінаразовай выплатай 40-60 базавых велічынь, а таксама ўстанаўліваецца кантрактная надбаўка ад 50 працэнтаў і вышэй.

Акрамя таго, выпускнікам вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў медыцынскага профілю праводзяцца выплаты пасля першага, другога і трэцяга гадоў работы. Таксама прадастаўляецца магчымасць занятасці па сумяшчальніцтву і праводзяцца выплаты за выкананне нагрузак звыш нарматываў згодна з заканадаўствам.
Адзінаразовыя грашовыя выплаты атрымліваюць выпускнікі, прыбыўшыя па размеркаванню, калі гэта звязана з пераездам у іншую мясцовасць.

Але галоўнае тое, што службовае жыллё прадастаўляецца не толькі маладым спецыялістам, але і ўсім прыбыўшым у наш  раён медыцынскім работнікам. Цяпер  жыллём забяспечаны ўсе маладыя спецыялісты, працуючыя ў раённай бальніцы. Сярод атрымаўшых кватэры: сям’я ўрачоў выпускніца 2006 года загадчыца Судкоўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Людміла Аляксандраўна і  выпускнік 2007 года хірург Максім Алегавіч  Чуяшовы, выпускніца 2007 года ўрач-гінеколаг Алеся Сяргееўна Кальцова, выпускніца 2008 года ўрач-лабарант клініка-дыягнастычнай лабараторыі Алена Міхайлаўна Новак.

Па вуліцы 70 год Кастрычніка горада дабудоўваецца шматкватэрны дом. Пэўная колькасць кватэр у ім прадугледжана пад службовае жыллё для медыцынскіх работнікаў, не адзін год адпрацаваўшых у нашым раёне, і для маладых спецыялістаў будучых гадоў.  


Ю. ВАСІЛЕВІЧ,
галоўны ўрач Хойніцкай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *