У эпіцэнтры падрыхтоўкі


Экватар перашагнулі работы на галоўным аб’екце – рэканструкцыі панскай сядзібы 19-га стагоддзя. На гэтую мэту выдзелена 6,5 мільярда рублёў капітальных укладанняў у гарадскім парку.


На сённяшні дзень асвоена больш за 3 мільярды.  Якасна, у добрым тэмпе,  з пачуццём высокай адказнасці працуюць тут будаўнікі падраднай арганізацыі ТДА “Аграбудпрам” г. Гомеля. Будынак упрыгожвае новы дах, праведзена ўнутраная перапланіроўка яго памяшканняў, вядуцца ўжо аддзелачныя работы. Будынак поўнасцю падрыхтаваны да правядзення і вонкавых аддзелачных работ, да яго пракладзены інжынерныя сеткі.


**  **  **


А калектывам ААТ “Мазырпрамбуд” вядуцца работы ў гарадскім парку, на якія выдзелена 7 мільярдаў рублёў. Праведзена ўжо ўстройства  прагулачных дарожак з пліткі, агароджванне парка, пракладзены інжынерныя камунікацыі, выкананы фронт неабходных работ пад мантаж паўкрытага летняга амфітэатра.

Змянілася карэнным чынам пляцоўка перад паркам. Тут з’явяцца архітэктурныя формы ў старажытнарымскай стылістыцы – для невялікага райцэнтра значнае новаўвядзенне. Непадалёку будуецца новы магазін, новае аблічча прымае кінатэатр.

Пасля набыцця святочнага глянцу на ўсіх гэтых аб’ектах гарадскі парк будзе не пазнаць, сюды хайнічане і шматлікія госці  прыйдуць, каб адзначыць вялікае славянскае свята. Але і пасля яго правядзення парк стане дастойным месцам адпачынку для насельніцтва розных узростаў і розных адрасоў пражывання.


Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *