Шыкоўны падарунак


атрымаюць хойніцкія аматары спорту напярэдадні Дня беларускага пісьменства. Да гэтай знамянальнай падзеі прымеркавана завяршэнне першай чаргі рэканструкцыі гарадскога стадыёна і адміністрацыйна-фізкультурнага корпуса.

Як паведаміў галоўны інжынер упраўлення капітальнага будаўніцтва С.П. Яськоў, у гэтым адноўленым будынку будуць размешчаны залы цяжкай атлетыкі, фітнесу і настольнага тэніса з магчымасцю ўстаноўкі більярднага стала. Да  паслуг спартсменаў, трэнераў і проста аматараў здаровага ладу жыцця будуць прадастаўлены камфартабельныя раздзявалкі з душавымі, запрацуе і сауна з сухой парай.

Маштабнай рэканструкцыі  падвергнецца галоўная арэна стадыёна. Так, на футбольным полі будзе ўкладзена пакрыццё са штучнай травы – такіх газонаў на сённяшні дзень усяго некалькі ў рэспубліцы. Будзе заменена пакрыццё бегавых дарожак. Таксама прадугледжаны новае памяшканне для спартыўных арбітраў і каментатарскі пакой.

Утульней стане і балельшчыкам: над трыбунай  з індывідуальнымі пластыкавымі крэсламі з боку гарадскога парка будзе ўзведзены ахоўны казырок, які захавае гледачоў ад дажджу і сонца.


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *