Новыя сеткі асвятлення


Паспяхова праводзяцца работы па рэканструкцыі гарадскіх сетак асвятлення.

У маі пачалася замена ліній электраперадачы 0,4 кВ ад ТП 355 па вул. Савецкая (ад плошчы Леніна ў бок павелічэння нумароў), Будзённага і Чырвонаармейскай. Другая чарга работ закране вуліцы Катоўскага, Прыазёрную (былая Калгасная), вуліцу і завулак Гагарына. Трэцяя чарга – вуліцы Садовая, Паўночная, 60-ці камсамольцаў-падпольшчыкаў, Жыляка.

Работы па дэмантажу электрычных сетак выконваюцца сіламі работнікаў РЭСа, на іх занята брыгада майстра П.В. Багана. Генеральным падрадчыкам выступае БМУ-3 г. Гомеля. Сродкі на гэтыя мэты выдзелены з рэспубліканскага інавацыйнага фонду.


Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *