Банк зменіць прапіску


У лютым было прынята рашэнне аб будаўніцтве па вуліцы Калесніка (паварот на бальніцу) райцэнтра новага будынка аддзялення філіяла “Беларусбанка”.

Генеральным падрадчыкам выступае Калінкавіцкая ПМК-101 (трэст “Палессебуда” г. Мазыра). Пад кіраўніцтвам прараба  А.Р. Бойка будаўнікі  вырылі катлаван і пачалі закладку фундамента новага будынка. Работы па каналізацыйных сетках, вода- і  цеплазабеспячэнню будуць праводзіцца сіламі ДП “Хойніцкі камунальнік”. Фінансаванне будаўніцтва ажыццяўляецца з уласных сродкаў галаўнога прадстаўніцтва “Беларусбанка”.
Як расказаў вядучы спецыяліст адміністрацыйна-гаспадарчай службы філіяла № 326 ААТ “ААБ Беларусбанк” М.В. Макаранка, новае памяшканне разлічана на тры аперацыйныя месцы, там жа будзе кабінет загадчыка аддзялення, а таксама прасторная і зручная зала для кліентаў. Дызайн памяшкання будзе вытрыманы ў карпаратыўных колерах банка.

Абавязкова з’явіцца пандус, а прылягаючая тэрыторыя будзе добраўпарадкавана. Банкамат таксама зменіць прапіску і размесціцца ў сцяне новага будынка.


Алена ПРЫХОДЗЬКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *